Былы "Гродзенскі цэнтр культуры" на Паповіча, 50. Крыніца: wikimapia.org
Будынак былога Гарадскога цэнтра культуры (а яшчэ раней — навучальна-вытворчага камбіната № 2) на вуліцы Паповіча, 50 плануюць мадэрнізаваць. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы шукае арганізацыю для кіравання і нагляда за працамі. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце дзяржзакупак.
ГрДУ хоча мадэрнізаваць будынак і рэканструяваць частку памяшканняў на першым паверсе. Таксама ў планах добраўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю. Рэканструкцыю правядуць за ўласныя сродкі ўніверсітэта.
Праектныя працы ідуць з лістапада 2021 года. Яны павінны скончыцца ў траўні 2022-га. Будаўніча-мантажныя працы запланавалі на кастрычнік 2022 года.
Будынак на Паповіча, 50 пабудавалі ў другой палове 1980-х гадоў. Там размяшчаўся навучальна-вытворчы камбінат № 2. У 2014 годзе яго закрылі. Неўзабаве туды пераехаў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры. Памяшканні ў будынку здавалі ў арэнду прыватным прадпрымальнікам, рамеснікам, установам. У тым ліку — Гродзенскаму рок-клубу Ігара Банцэра. У 2021 годзе будынак перадалі на баланс ГрДУ.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры, які раней знаходзіўся на Паповіча, 50, пераехаў у колішні палац культуры «Юнацтва» на Урублеўскага, 33, які яшчэ нядаўна займаў ГрДУ. Атрымліваецца, установы памяняліся будынкамі. Аднавіць сцэну ды іншыя памяшканні «Юнацтва» Гарадскі цэнтр культуры плануе да канца 2023 года. У будынку ўжо 12 год не было канцэртаў.
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…