"Гродна Азот". Фота: Hrodna.life
Пытанне аб працягу фінансавання міжнародных грамадскіх арганізацый паднялі на сходзе дырэкцыі «Гродна Азот» 15 красавіка. Акрамя таго, кіраўніцтва незадаволена працай Беларускага Незалежнага прафсаюза. Яны не падтрымалі зварот супраць санкцый і не ўдзельнічалі ў суботніку. Пра гэта паведамілі ў карпаратыўным выданні «Гродзенскі хімік».
На думку прадпрыемства, грамадскія арганізацыі не прымаюць меры па «неправамерным ўвядзенні» санкцый у дачыненні да «Гродна Азот». Гэтым яны нібыта замоўчваюць факт дыскрымінацыі работнікаў. Прадпрыемства разбярэ, наколькі мэтазгодная выплата членскіх узносаў у цэнтральныя апараты аб’яднанняў прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Па іх думку, яны не выконваюць галоўнай функцыі — абароны права чалавека на працу. Якія менавіта арганізацыі маюцца на ўвазе, не ўдакладнілі.
Кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. «Галаслоўныя і правакацыйныя заявы аб парушэнні правоў сябраў БНП або магчымых звальненнях, якімі незалежны прафсаюз апраўдвае неўмяшанне ў дадзеную праблему, перш за ўсё сведчаць аб яго дэкструктыўным і спажывецкім дачыненні да заводу», — лічыць кіраўніцтва.
БНП утвораны ў 1991 годзе. Налічвае больш за 5000 работнікаў у рознагаліновых сферах вытворчасці. «Гродна Азот» — адзін з актыўных удзельнікаў аб’яднання. Застаецца найбольш фінансава незалежнай недзяржаўнай арганізацыяй за кошт прафсаюзных узносаў сваіх членаў.
Чытайце таксама:
Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што незалежны прафсаюз актыўна не ўдзельнічаў у «добраахвотнай грамадска карыснай працы» на рэспубліканскім суботніку. У кіраўніцтве «шкадуюць» пра гэта.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…