«Не ведаю, чым скончыцца размова». Актывістку Анжаліку Арэхву выклікаюць у міліцыю праз допіс у Facebook (абноўлена)

Анжаліку Арэхву, актывістку непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі, выклікаюць у міліцыю «на размову». Нагодай для выкліка палічылі размешчаную на яе старонцы інфармацыю, якая быццам бы прызнаная экстрэмісцкай, удакладніла Арэхва.

Абноўлена. У міліцыі Анжаліку Арэхву апыталі і склалі пратакол паводле арт 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі), напісала яна. Артыкул прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт да 30 сутак — з канфіскацыяй прадмета або прылады адміністрацыйнага парушэння ці без яе.

«Другі дзень Вялікодных святаў мусіў быць прыемным днём, праведзеным у коле сям'і. На жаль, адно тэлефанаванне сапсавала ўсё», — напісала яна ў Facebook. Па тэлефоне ёй паведамілі, што яна мусіць з’явіцца 19 красавіка ў міліцыю на размову.

«Я не ведаю, аб якой інфармацыі ідзе гаворка і чым скончыцца заўтрашняя размова. У наш час трэба быць гатовым да любых нечаканасцяў», — піша яна.

Анжаліка Арэхва — намесніца кіраўніка Рады непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Раней некалькі гадоў узначальвала Саюз палякаў, была дырэктаркай і выкладчыцай у польскай школе. Муж Анжалікі Арэхвы — былы палітвязень, гродзенскі музыка Ігар Банцэр. У сужэнцаў двое непаўнагадовых дзяцей.

Чытайце таксама:

Што адбываецца з польскай меншасцю ў Беларусі

Ціск на польскую меншасць у Беларусі ўзмацніўся ў сакавіку 2021 года. Беларуская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродна Яраслава Ксёнжыка.

У рамках так званай «справы палякаў» у Гродне затрымалі лідарку непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліку Борыс, журналіста і актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута, Ганну Панішаву і прадстаўніц грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэну Бернацкую і Марыну Цішкоўская. Апошніх трох сілавікі вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Перад гэтым ім далі падпісаць дакументы пра змену меры стрымання. Анжаліку Борыс перавялі з турмы пад хатні арышт 25 сакавіка. Анджэй Пачобут застаецца ў турме. Борыс і Пачобута абвінавачвалі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Іх прызналі палітвязнямі.

30 снежня 2021 года суд у Гродне абвесціў інфармацыйную прадукцыю сайта непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі «Znadniemna» экстрэмісцкімі матэрыяламі. У студзені 2022 года доступ да ресурсу з тэрыторыі Беларусі заблакавалі.

Нядаўна стала вядома, што ў польскіх школах у Гродне і Ваўкавыску з 2022 года выкладанне перавядуць на рускую мову. Польскай мовы і літаратуры пакінуць па адной гадзіне на тыдзень. Па-беларуску будуць выкладаць толькі гісторыю Беларусі і частку прадмету «Чалавек і свет».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024