Навіны

З беларускімі «коцікамі» замест пальмавых галінак. Праваслаўныя ў Гродне адзначылі Вербную нядзелю

З раніцы 17 красавіка гродзенскія праваслаўныя вернікі прыйшлі ў храмы на асвячэнне вербаў. Карэспандэнты Hrodna.life паглядзелі, як прайшла служба ва Уладзімірскім храме.

Кураняты, коцікі, кветкі - усё гэта «вырасла» на вербах

Лічыцца, што сустракалі пальмавымі галінамі і віталі Ісуса ў час ўваходжання ў Ерусалім. У Беларусі пальмы не растуць — іх у нас замянілі галінкамі вярбы. Іх ўпрыгожваюць самастойна ці купляюць каля храмаў. Да самага пачатку службы можна было выбраць сабе вербавы букецік на любы густ: ад сучасных з куранятамі да класічных з кветкамі.

Прадаўцы распавялі, што папулярнасцю карыстаюцца вербы з пупышкамі. Хтосьці бярэ тыя, што ўжо распусціліся, а хтосьці мяккія і пухнатыя. Такія галінкі вярбы часта называюць «коцікамі».

«Падымайце вышэй і вітайце Хрыста»

Каля храма шмат параў і сем’яў з дзецьмі. Святар вітае ўсіх і віншуе са святам. Ён гучна просіць вернікаў падняць галінкі вярбы вышэй і вітаць уваходжанне Гасподняе ў Ерусалім. Прыхаджане ўсміхаюцца, дзеці імкнуцца падняць вярбы вышэй за галаву.

«Не я б’ю, вярба б’е. Праз тыдзень — Вялікдзень»

Асвячоныя вярбы людзі выносяць з сабой. Лічыцца, што гэтыя галінкі абараняюць дом ад бедаў, а гаспадароў - ад хвароб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024