Румлёўскі мост пасля рамонту адкрыюць да сярэдзіны чэрвеня, распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Раней планавалася, што мост стане даступным для руху ўжо да 1 чэрвеня.
«Выйшлі на новы этап рамонту. Практычна вызначаныя праектныя працы, што там трэба зрабіць, выкананыя падрыхтоўчыя працы, ідуць пастаўкі матэрыялу», — распавёў Мечыслаў Гой падчас суботніка ў Гродне. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Гродно Плюс».
Узмацняльныя канструкцыі для моста прывязуць 18 красавіка з Чарапаўца (Расія). Зараз працы ідуць не толькі на верхняй частцы моста, але і на ніжняй. Узмоцненыя ўжо дзве апоры моста, падрыхтоўчыя працы праходзяць далей, складзены графік.
Да 1 чэрвеня павінны прыступіць да асфальтавання. Гэта зойме ад трох од пяці дзён.
«Максімум у сярэдзіне чэрвеня плануецца адкрыццё моста», — удакладніў Мечыслаў Гой.
Працы на Румлёўскім мосце выконвае рэспубліканскае прадпрыемства «Мастабуд». З наступнага тыдня дадаткова падключаць мінскую арганізацыю «Мастабуда», хутчэй за ўсё прыцягнуць і арганізацыю з Брэста, каб можна было ўкласціся ў тэрміны, падзяліўся планамі Мечыслаў Гой.
Рамонт моста пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць ходнік, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы. У лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных працаў выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі. Рух на мосце планавалі аднавіць да 1 красавіка, пасля — да 1 чэрвеня. З 13 красавіка на мосце цалкам перакрылі і рух пешаходаў. Капітальны рамонт дазволіць мосту прастаяць без чарговых рамонтаў яшчэ 25 гадоў.
Чытайце таксама: Опять пробки. На Старом мосту планируют заменить асфальт
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…