Навіны

Велікодны кірмаш у падтрымку анкалагічна хворых пройдзе каля касцёла на Рэпіна

Дабрачынны кірмаш у падтрымку хворых на анкалогію пацыентаў хоспісаў адбудзецца ў Велікодную суботу 16 красавіка. Ён пройдзе каля касцёла Маці Божай Вострабрамскай на вуліцы Рэпіна з 9:00 па 16:00. Пра гэта паведаміў партал Гродзенскай дыяцэзіі.

Велікодны кірмаш. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: grodnensis.by

Гродзенскія майстры выставяць на продаж велікодныя цацкі, упрыгожанні і пернікі. Усе сабраныя ахвяраванні накіруюць у падтрымку дзейнасці «Цэнтра Дапамогі Жыццю».

«Кожны чалавек — і дарослы, і зусім маленькі - з вялікім хваляваннем ставіцца да падрыхтоўкі і ўпрыгожвання велікоднага кошыка і паходу ў касцёл у Вялікую суботу. Калі пры гэтым паўдзельнічаць у атмасферным велікодным дабрачынным кірмашы, то цудоўны ўспамін пра сёлетняе свята Вялікадня назаўсёды будзе з вамі. А ўчыненая пры гэтым добрая справа будзе служыць невылечна хворым на анкалогію дарослым, падапечным «Цэнтра Дапамогі Жыццю», — напісалі на сайце дыяцэзіі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025