Старый мост в Гродно. Фото: wikipedia.org
У 2022 годзе Стары мост у Гродне плануюць перакрыць для замены пакрыцця. На мосце цалкам зрэжуць асфальт і пакладуць новы. Пра гэта паведаміла Гродзенская праўда.
Працы па замене асфальта адбудуцца пасля сканчэння рамонту і адкрыцця руху па Румлёўскім мосце. Верагодна, гэта адбудзецца ў чэрвені.
Замест ямачнага рамонту мост адрамантуюць метадам суцэльнага асфальтавання.
Стары мост часткова перакрывалі з 16 лістапада па 20 снежня 2021 года. Спецыялісты замянялі зношаныя дэфармацыйныя швы. Змяняць асфальт тады не планавалі.
Падчас рамонта ў 2021 годзе рух па мосце абмежавалі. Прапускная здольнасць зменшылася на 50%. Кіроўцы транспарта маглі карыстацца толькі двума дарожнымі палосамі - па адной у кожны бок.
Пасля сканчэння рамонта Румлёўскага моста плануюць правесці рэканструкцыю Новага моста на вуліцы Паповіча. «Працэс рэканструкцыі будзе больш доўгі з поўным перакрыццём руху. Таму да гэтага часу плануецца прывесці ў належны стан усе масты горада», — казаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прамой тэлефоннай лініі ў сакавіку 2022 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…