Беларусь разглядае магчымасць увесці бязвізавы ўезд для грамадзян сумежных краін Еўрасаюза. Такім чынам улады хочуць узмацняць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар
Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар

Гэта тычыцца сумежных Польшчы, Літвы і Латвіі. Для грамадзян гэтых краін для ўезда на тэрыторыю Беларусі зараз патрэбна віза (за выключэннем бязвізавай зоны «Брэст — Гродна»). Акрамя пытання адмены візаў Дзяржапагранкамітэт хоча разгледзець магчымы дазвол замежнікам наведваць памежную зону без пропуску.

Добрасуседскія адносіны з «непрыязнымі» краінамі

Урад Беларусі 8 красавіка зацвердзіў спіс краін, якія ажыцяўляюць недружалюбныя дзеянні супраць Беларусі. У спіс патрапіла большасць краін Еўропы, у тым ліку Польшча, Літва і Латвія.

Беларусь хоча развіваць добрасуседскія адносіны з “непрыязнымі” краінамі. Пачнуць з пашырэння бязвізу
Мапа непрыязных краін для Беларусі. Крыніца: Z*****o.io.

Пасля зняцця абмежаванняў замежнікаў у Беларусі стала больш: едуць перадусім з Латвіі і Літвы

Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы знялі 3 красавіка 2022. Іх увялі 21 снежня 2020 года. За рэдкімі выключэннямі выезд з краіны быў абмежаваны. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі COVID-19.

Пасля адмены абмежаванняў замежнікі з сумежных краін Еўрасаюза пачалі часцей ездзіць у Беларусь. У перыяд з 3 па 10 красавіка іх стала больш на 30% у праўнанні з тыднем раней. Большасць з іх — грамадзяне Літвы і Латвіі.

Чытайце таксама: