Гродзенец трапіў у парадаксальную сітуацыю: вярнуў знойдзеныя грошы, але стаў абвінавачаным у крымінальнай справе. Pepi Stojanovski, unsplash.com
У Гродне затрымалі двух валютчыкаў, калі яны спрабавалі абмяняць паміж сабой грошы. У іх канфіскавалі $ 13 000 у эквіваленце. Неўзабаве іх пачнуць судзіць. Ім пагражае штраф да 4800 рублёў і канфіскацыя грошай.
Дваіх беспрацоўных валютчыкаў 44 і 48 гадоў затрымалі супрацоўнікі Гродзенскага АБЭЗ на паркоўцы ГЦ OldCity. Яны спрабавалі абмяняць паміж сабой $ 2,3 тыс. на 6,5 тыс. рублёў. Пры сабе ў ценявікоў знайшлі 6,8 тыс. рублёў, $ 10,2 тыс. і € 500. Гэта звыш $ 13 тыс. у эквіваленце. На іх склалі пратаколы па арт. 12.2 ч. 1 КаАП (Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення валютна-абменных аперацый), паведамляе s13.ru са спасылкай на міліцыю Гродна.
Дадзеныя валютчыкаў не назвалі. Верагодна, гэта Ягор Барысаў і Аліеў Фірдаўсі Бахадура Аглы. Іх будуць судзіць 14 красавіка паводле арт. 12.2 ч.1 КаАП. Мужчынам пагражае штраф ад 50 да 150 базавых велічынь (ад 1600 да 4800 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння — гэта значыць, грошай.
На разгляд адной справы даюць 20 хвілін. Разглядаць справу ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна будзе суддзя Алена Тоўсцік-Самойла.
Як правіла, валютчыкі з’яўляюцца ў крызісы, выкліканыя рэзкім скокам курсу валют. Напрыклад, пра затрыманні пісалі ў 2011, 2015, 2016 гадах. У пачатку сакавіку 2022 года Hrodna.life заўважыў каля абменнікаў людзей, якія прапаноўвалі абмяняць валюту. Тады долар можна было купіць ад 3,65 да 4 руб., еўра — ад 3,99 да 4,32.
Чытайце таксама: У турму за $ 100: як вярнуць грошы ўладальніку і патрапіць у СІЗА
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…