Дом на вуліцы Філарэта (былая частка вуліцы Горкага). Фота: Telegram-канал Urban Hrodna
Таблічкі з назвай вуліц і нумароў дамоў на былым фрагменце вул.Горкага ў Гродне заменяць. Назву вуліцы Мітрапаліта Філарэта напішуць на беларускай мове, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna.
Зменіцца нумарацыя на некаторых дамах. Няцотныя дамы стануць цотнымі:
Замену правядуць з 8 красавіка па 7 траўня. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка да 7 красавіка правяла закупку з адной крыніцы. Кошт — 1 090 рублёў з бюджэту.
Вуліца Мітрапаліта Філарэта з’явілася ў лістападзе 2021 года па рашэнні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў № 228. Пераназваная частка вуліцы Горкага ад плошчы Антонія Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцай 17 верасня і вуліцай Камунальнай. Мітрапаліт Філарэт — ганаровы Патрыяршы Экзарха усяе Беларусі, Герой Беларусі. З 1978 да 2013 года кіраваў Беларускай Праваслаўнай царквой, потым сышоў на пенсію. Памёр 12 студзеня 2021 года.
Чытайце таксама: У Новым Свеце пачалі рамонт 90-гадовага дома. Да яго дабудуюць «двухпавярховы аб’ём»
У верасні гродзенцы збіралі подпісы супраць перайменавання вуліцы. «На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мясцовыя ўлады (якія не былі абраныя жыхарамі шляхам выбараў) адкідвалі любыя прапановы па вяртанні назад гістарычных назваў вуліц, заўзята адстойваючы савецкія безаблічныя назвы, ніяк не звязаныя з гарадамі і іх гісторыяй», — пісалі аўтары петыцыі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…