Новости

Польскія СМІ: гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута ў СІЗА трымалі ў «расстрэльным калідоры»

Палітвязень гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут знаходзіўся ў мінскім СІЗА на Валадарскага ў ізалятары, дзе праводзяць апошнія дні асуджаныя да смяротнага пакарання з 14 красавіка да 17 траўня 2021 года, піша Telegram-канал «Право им**т» са спасылкай на Rzeczpospolita.

«Гэта так званы калідор смерці, за сцяной у суседняй камеры знаходзіўся асуджаны на расстрэл» — расказаў Rzeczpospolita чалавек, які правёў некаторы час з журналістам у адной камеры.

Трымаючы Пачобута ў месцы, прызначаным для асуджаных да расстрэлу, яго, імаверна, хацелі прымусіць пакінуць краіну. Журналіст неаднаразова адхіляў прапанову аб вызваленні ў абмен на просьбу аб памілаванні.

Жонка Андрэя Пачобута Аксана месяц не атрымлівала лістоў ад мужа, але апошнім часам перапіска аднавілася, распавяла яна. «Андрэй вельмі рады, што, акрамя яго, ніхто з актывістаў Саюза палякаў Беларусі больш не знаходзіцца за кратамі, што ён будзе адчуваць сябе спакойна ў гэтай сітуацыі», — паведаміла яна выданню.

Паводле інфармацыі Rzeczpospolita, улады Беларусі праводзяць «экспертызу» дзейнасці непрызнанага імі Саюза палякаў і хочуць абвінаваціць найбуйнейшую польскую арганізацыю ў краіне ў «парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі». Магчыма, гаворка ідзе пра арт. 361 Крыминальнага кодэкса.

Пачобут — апошні зь фігурантаў «справы палякаў», хто знаходзіцца ў турме

Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя і супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

Журналіста затрымалі ў сакавіку 2021 года па так званай «справе палякаў». Тады беларуская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродна Яраслава Ксёнжыка. У рамках гэтай справы таксама затрымалі лідарку Саюза палякаў Анжаліку Борыс. З 25 сакавіка 2022 года яе перавялі пад хатні арышт. Трох іншых фігурантак «польскай справы» вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэна Бернацкая і Марына Цішкоўская. Перад гэтым ім далі падпісаць дакументы пра змену меры стрымання.

Анджэю Пачобуту прад’явілі афіцыйнае абвінавачванне паводле арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы». Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пачобута прызналі палітвязнем. Зараз ён знаходзіцца ў турме № 8 у Жодзіне. Вядома, што ў журналіста ёсць праблемы са здароўем.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025