На вул. Савецкай у Гродне ўсталююць восем пад’ёмных механічны слупоў-болардаў. Яны будуць апускацца пад зямлю, каб прапусціць дазволены транспарт, і падымацца, каб абмежаваць ўезд астатнім. Іх усталююць у пачатку і ў канцы вуліцы — на скрыжаваннях з вул. Кастрычніцкай і вул.Ажэшка, паведаміў Telegram-канал Urban Hrodna.

Пад’ёмныя механічныя слупы будуць вышынёй 47 см і дыяметрам 22 см. яны будуць шэрага колеру са святлоадбівальнай налепкай. Падымацца яны будуць з дапамогай газу-ліфта, а апускацца ўручную — нагой ці рукой.

Агароджы паставяць з 29 красавіка па 5 траўня. Да 14 красавіка Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Кошт закупкі - 30 760 рублёў з бюджэту.

Выканаўца павінен перадаць пад’ёмныя сталбы і ўмантаваць іх. Гарантыя — год.

Што такое боларды і як яны працуюць

Боларды прымяняюцца, каб абмежаваць праезд транспарту, але не перашкаджаць руху пешаходаў - напрыклад, ля адукацыйных і лячэбных устаноў, у парках, на адміністрацыйных тэрыторыях. Такія канструкцыі ўжо даўно выкарыстоўваюцца ў цэнтры турыстычных гарадоў, напрыклад, Львова і Кракава. Там з дапамогай камеры па нумарах аўтамабіляў камп’ютар вызначае, каго прапускаць, а каго не. Побач з Гроднам боларды выкарыстоўваюцца для абмежаванне ўезду на пункт пропуску «Брузгі» на мяжы з Польшчай.