Міністэрства адукацыі плануе пераглядзець рэкамендацыі аб правядзенні шостага школьнага дня. Па суботах дзецям плануюць выкладаць патрыятычнае выхаванне. Пра гэта 8 красавіка сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас працоўнай паездкі ў Брэст.
«Шосты школьны дзень прадназначаны для таго, каб мы займаліся менавіта выхаваўчай працай. Тут кожны кіраўнік школы, класны кіраўнік, педагог, настаўнік у сваёй працы, якую ён выбудоўвае менавіта ў гэты дзень, павінен ставіць у главу кута нашую гістарычную спадчыну і патрыятычнае выхаванне», — сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец
Папярэднія рэкамендацыі наконт шостага школьнага дня пераглядалі пяць гадоў таму. «Мы разумеем, што час ідзе. У сучасных рэаліях мы павінны знаходзіць больш эфектыўныя падыходы менавіта ў пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі», — лічыць Іванец.
«На конт патрыятычнага выхавання — я хачу, каб ад настаўнікаў у першую чаргу адчапіліся. У той сістэме, што існуе зараз, патрыятызм і ідэалогія адно і тое ж. Мне такое не падабаецца» — сказала Hrodna.life настаўніца адной з гродзенскіх школ.
На яе думку, зусім без мерапрыемстваў на патрыятычную тэматыку хутчэй за ўсё не атрымаецца. «Пра Вялікую Айчынную, канешне, трэба ведаць і пра Хатынь, і пра Дзень перамогі, але гэта не ўсё. Я не ведаю, як яны хочуць зрабіць [шосты школьны дзень — заўв. Hrodna.life]. Калі гэта, напрыклад, экскурсіі па музеях, гэта яшчэ норм, — мяркуе настаўніца, — а калі трэба будзе „ўліваць у вушы“, то гэта вельмі дрэнна».
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…