Аляксей Бабаянц. Крыніца фота: https://kazanfirst.ru/articles/460607
Калі вас цікавяць пытанні выхавання і ўзаемаразумення з дзецьмі, то фестываль гуманнай педагогікі - падзея, на якую варта звярнуць увагу. У Гродне выступіць Аляксей Бабаянц — Рыцар гуманнай педагогікі, псіхолаг-кансультант у сферы асобаснага развіцця бізнесу і сямейных адносін, вучань Шалвы Аманашвілі. Сустрэча пройдзе 22 красавіка ў актавай зале гімназіі № 1 па праспекце Янкі Купалы 82, з 18:00 да 21:00.
Аляксей Бабаянц — вядоўца адукацыйнай праграмы «Бацькоўскі ўніверсітэт», выкладчык агульнарасійскага праекта «Агульная справа». Дырэктар Вышэйшай школы практычнай псіхалогіі г. Краснадар, аўтар і вядучы семінараў і адукацыйных праграм.
Гуманная педагогіка — гэта не гладзіць дзіця ўвесь час па галаве і ніколі на яго не злавацца. Гуманная педагогіка — гэта калі дзіця пасля нашых слоў пачынае ўзвышацца над сабой, калі мы ўмеем захоўваць любоў і заўсёды гатовыя бачыць сваю адказнасць у любой сітуацыі. Менавіта ў такой педагогіцы маюць патрэбу зараз дзеці. Трэба заўсёды падтрымліваць дзіця, даваць яму магчымасць пражываць свае эмоцыі, якія б яны не былі, трэба злучацца з яго эмоцыямі, казаць яму сваімі паводзінамі: «Усё, што ты перажываеш, мне вельмі блізка і важна для мяне». Дзіця заўсёды павінна адчуваць сябе вельмі важным у жыцці бацькоў, але не цэнтрам жыцця. У цэнтры сям'і павінны быць любоў, клопат і павага.
Як прыўнесці гэтыя прынцыпы ў жыццё сваёй сям'і, даведаюцца ўдзельнікі сустрэчы. Аляксей Бабаянц раскажа, як спраўляцца са сваімі эмоцыямі і эмоцыямі дзіцяці, як выхаваць вольнага, сумленнага чалавека, у чым сэнс пакаранняў, дзе межы бацькоўскага ўплыву і як выхоўваючы дзяцей заставацца шчаслівымі самім.
Тыя гродзенцы, якія ведаюць і практыкуюць прынцыпы гуманнай педагогікі і знаёмыя з дзейнасцю Аляксея Бабаянца адгукаюцца пра сустрэчы як пра вельмі карысныя:
«Крыху хачу расказаць пра Аляксея Бабаянца, мне ўдалося з ім трохі папрацаваць у некаторых праектах, я захоплены яго мудрасцю і глыбінёй разумення дзіцяці. Памятаю нашы з ім гутаркі пра наладжванне духоўнай супольнасці з дзецьмі, ён раскрыў глыбока для мяне разуменне свабоды ў выхаванні і выхаванне сумленнем. Аляксей Бабаянц — адзін з маіх настаўнікаў, мудрасцю якога я карыстаюся ў сваім жыцці», — распавёў Hrodna.life Алег Ярмош.
Чытайце яшчэ:
Кошт квітка на сустрэчу — 30 рублёў. Ёсць зніжкі для сямейных параў. Рэгістрацыя і аплата ўдзелу тут. Калі ёсць пытанні, можна звяртацца па тэлефонах (29)225−12−17, (29)866−03−72.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…