Праз санкцыі, якія ў 2021 годзе ўвялі супраць беларускіх прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў, таксама праз ўзмацненне санкцый у сакавіку 2022 года, ААТ «Гродна Азот» цалкам працуе для пастаўкі ўгнаенняў на ўнутранны рынак. Экспартаваць прадукцыю плануюць у Расію, паведаміла БелТА.
«Зараз сконачана рэгістрацыя беларускіх азотных і комплексных угнаенняў для продажу на расійскім рынку. Прычым гэта сертыфікацыя пройдзена ў паскораным рэжыме: літаральна за некалькі месяцаў замест некалькіх гадоў», — сказаў прэм’ер-мінстр Беларусі Раман Галоўчанка.
Пачаць пастаўкі ў Расію плануюць у чэрвені 2022 года.
Якія беларускія прадпрыемствы таксама пацярпелі ад санкцый
Акрамя «Гродна Азот» на расійскі рынак плануюць пераарыентаваць і «Гомельскі хімзавод». Раней большасць яго прадукцыі экспартавалі ва Украіну.
Прадукцыю на сумму $ 1,5 млрд, якую планавалі экспартаваць ва Украіну, а таксама краіны Еўрасаюза і ЗША з Беларускага Металургічнага Завода, Маторна-трактарнага завода і Мінскага аўтамабільнага завода перанакіруюць на ўнутранны рынак, у Расію і рынкі іншых краін. Якіх менавіта, БелТА не ўдакладніла.
«У далейшым па меры стабілізацыі сітуацыі і павелячэння экспарта, загрузка заводаў будзе павялічвацца», — сказаў Галоўчанка.
Чытайце таксама: Из-за санкций выбирают между итальянцами и китайцами. Что с проектом нового азотного комплекса на «Гродно Азот»