Гродзенскага Instagram-блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) этапавалі ў папраўчую калонію № 2 ў Бабруйску. Гэта адбылося 27 сакавіка, паведаміў тэлеграм-канал «Право имеют».
Вадзіма Ермашука 16 жніўня 2021 года затрымалі ў Шчучыне, дзе ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк. Яго змясцілі ў ізалятар і тры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах: за «заклік да несанкцыяванага масавага мерапрыемства», «паклёп на супрацоўнікаў ЖКГ і гравыканкама», а таксама за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прызывы да экстрэмісцкай дзейнасці».
Пакуль Ермашук быў у ізалятары, на яго завялі дзве крымінальныя справы. Першая — здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370), другая — абраза прэзідэнта (арт. 368). Па іх Ермашука асудзілі 21 снежня 2021 года на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер. Працаваў прадаўцом на рынку «Корона». Актыўна займаўся рэкламай мясцовага бізнеса. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (на той момант 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называў сябе «народным дэпутатам» і здымаў у гэтым вобразе відэа.
Чытайце таксама: «Нават у царскі час блазнаў не казнілі». Сваякі гродзенскага блогера Вадзімаці кажуць, што на яго рыхтуюць некалькі крымінальных спраў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…