Работнікі Следчага камітэта шукалі актывіста Ежы Грыгенчу і выклікалі на допыт Ігара Банцэра. Праграміста з Гродзенскай вобласці будуць судзіць за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» — Telegram-чата «Ашмяны». Жонка палітвязня Дзяніса Івашына разлічвае на магчымасць абмяняць мужа на расійскіх ваеннапалонных. Рэдакцыя Hrodna. life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 28 сакавіка па 3 красавіка.
«Сёння ў мяне ў Гродне былі госці са Следчага камітэта, прыносілі позву, але па якой справе, не сказалі. Больш за год мяне няма на роднай зямлі, а ўсё ходзяць», — напісаў актывіст 28 сакавіка ў Facebook.
Ежы Грыгенча — грамадска-палітычны актывіст з Гродна, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго не раз судзілі па адміністрацыйных артыкулах: за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, за ўдзел у Маршах недармаедаў, за акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Следчыя перадалі пракурору для накіравання ў суд матэрыялы ў дачыненні да 30-гадовага інжынера-праграміста. Са жніўня 2020 па кастрычнік 2021 года ён нібыта стварыў рэгіянальны Telegram-чат, «які ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», паведамляе СК. Абвінавачаны нібыта фармаваў яго склад, размяркоўваў ролі, вёў кантроль па інфармацыйным напаўненні рэсурсу экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як лічаць следчыя, ён аб’ядноўваў радыкальны рух у Ашмянах і ў Ашмянскім раёне і павялічваў колькасць суполкі. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361−1 КК «Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».
У чаце нібыта ўтрымліваліся заклікі да ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразы прадстаўнікоў улады і загадзя ілжывыя звесткі, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь.
Абвінавачанага будуць судзіць таксама за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 16 жніўня 2020 года ў Минску (ч. 1 арт. 342 КК «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Ён заключаны пад варту.
«Справа Дзяніса не можа быць вырашана на ўзроўні палявых абменаў паміж асобнымі баявымі часткамі, а афіцыйных абменаў ваеннапалоннымі да нядаўняга часу не было. Цяпер, калі яны пачаліся, можна звяртацца да афіцыйных украінскіх уладаў з прапановай уключыць у спіс на абмен Дзяніса», — сказала Вольга Івашына Deutsche Welle.
Дзяніс Івашын — палітвязень і журналіст. Яго падазраюць па ст. 365 КК «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» і арт. 356 КК «Здрада дзяржаве». Яго прызналі палітвязнем. Ён адмовіўся пісаць Лукашэнку ліст аб памілаванні. У Дзяніса ёсць «статус замежнага ўкраінца», які выдаецца МЗС Украіны. У сакавіку яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
«Беларусь: Правы чалавека прыпыненыя» — гэта частка адкрытага даследчага праекта IPHR, Truth Hounds і Bellingcat. Гэтая інтэрактыўная карта дакументуе парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Дадзеныя збіралі з адкрытых крыніц. Вы можаце адправіць інфармацыю стваральнікам. У Гродне зафіксавана 27 такіх выпадкаў.
Wiktory 2021 — гэта ўзнагарода польскай тэлевізійнай акадэміі, якая была заснаваная ў 1985 годзе. Сёлета яе ўручалі пасля сямігадовага перапынку, паведамляе БАЖ.
Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя і супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.
ГУБАЗ па Гродзенскай вобласці затрымаў мужчыну за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і прапаганду нацызму. Паводле версіі праўладных Telegram-каналаў, ён — «раней судзімы неанацыст, футбольны фанат, былы ўдзельнік групоўкі „дзеці фюрэра“».
Мужчына на камеру паабяцаў звесці ўсе татуіроўкі з выявай свастыкі. На відэа ў РАУС яго распранулі да трусоў. Калі яго вялі, на руках былі бачныя сцяжкі. Яго дадзеныя на відэа не назвалі.
28 сакавіка памёр Мікалай Васільевіч Сільчанка. З 1 верасня 1982 года ён працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, загадчыкам кафедры тэорыі дзяржавы і права, дэканам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Сільчанка выклікаў на гутаркі выкладчыкаў Ігара Кузьмініча і Сяргея Снапа, якія вымушаныя былі звольніцца з універсітэта.
Сільчанка быў адным з лідэраў дэмакратычнага руху ў Гродна ў 90-х. Вылучаўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савета. Яго называлі найбольш верагодным суддзёй Канстытуцыйнага суда ў пачатку 90-х, піша «Новы Час». А пасля стаў прыхільнікам «рускага свету». Пры гэтым прафесар заставаўся беларускамоўным.
З 2014 года ён быў прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з верасня 2020 года па цяперашні час — прафесар кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.
Сільчанка — ураджэнец Гомельскай вобласці. Яму было 68 гадоў. У сферы яго інтарэсаў былі тэорыя і гісторыя дзяржавы і права, гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве, самакіраванне, юрыдычная навука і адукацыя. Прафесар атрымаў не менш за шэсць медалёў і знакаў адрозненняў ад уладаў, у тым ліку — Аляксандра Лукашэнкі.
У Беларусі пашыраць спіс асобаў, якія не маюць права захоўваць і карыстацца зброяй. Адпаведныя папраўкі ў закон «Аб зброі» набудуць моц 6 ліпеня 2022 года. Пра гэта паведаміла Міністэрства унутраных спраў.
У Гродне затрымалі Андрэя Тодрыка, загадчыка артапеда-траўматалагічнага аддзялення № 2 бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) Гродна, паведаміла крыніца Hrodna.life. Тодрык — адзін з дзясяткаў затрыманых у Беларусі траўматолагаў. Інфармацыю пацвердзілі Hrodna. life у аддзяленні БХМД. Там паведамілі, што загадчык знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску. Таксама затрыманы загадчык траўматалагічнага аддзялення ў Ваўкавыску Яўген Саўко.
Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі. Прысуд мастаку вынесла суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Шылько. Пушкіна абвінавацілі паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) і ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Пра гэта 30 сакавіка паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.
Беларускія эмігранты павінны будуць аплачваць камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме. Штомесяц памежнікі будуць перадаваць у Міністэрства працы звесткі пра беларусаў, якія выехалі і не вярнуліся цягам 30 дзён з 1 сакавіка. Адпаведныя змены прыняў Савет міністраў.
Музыку і палітвязню з Гродна Ігару Банцэру 28 сакавіка патэлефанавалі з Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта і запрасілі на размову. Па словах следчага, ім прыйшоў запыт з Мінска. З якога менавіта ведамства, ён не ўдакладніў. Ігар адмовіўся ад дачы паказанняў. Яго прасілі даць падпіску аб неразгалошванні, але ён адмовіўся падпісваць дакументы. Тады яму прыгразілі арт. 407 КК «Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання».
Судовае паседжанне над палітзняволенай Сафіяй Сапегай пачалося ў 10.30 28 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Дзяўчыну будуць судзіць у закрытым рэжыме. Рэдакцыя Hrodna. life сабрала інфармацыю аб тым, што адбывалася ў судзе і каля яго.
З прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якіх затрымлівалі і судзілі за экстрэмісцкія матэрыялы, правядуць «тлумачальную працу». Суддзя Ленінскага раёна г. Гродна вынес прыватнае вызначэнне аб неабходнасці ўзмацнення прафілактыкі, выхаваўчай працы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. Гэта робяць у мэтах недапушчэння ўчынення новых правапарушэнняў.Гэта стала вядома з дакумента, які трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.
Крэветкі і ласось падаражэлі на 60−70%, віно — на 30%, Кава — амаль у двая. Рэдакцыя Hrodna. life спытала ўладальнікаў бараў і кавярняў з Гродна, як ім працуецца ва ўмовах вайны і санкцый. Яны распавялі, як захоўваюць персанал, дамаўляюцца з арэндадаўцамі і вырашаюць праблемы з пастаўкамі.
Беларусь з 3 красавіка зняла абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, паведаміў афіцыйны Telegram-канал урада Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама пастанова рэгулюе ўмовы вызвалення замежнікаў ад прадастаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь.
Беларусы Польшчы дапамагаюць украінцам з першых дзён вайны: нехта дзяжурыць на вакзалах, хтосьці дапамагае з пошукам жылля, а хтосьці вырашае транспартныя пытанні. Тое, што ў валанцёраў можа быць пашпарт краіны-агрэсара, да канфліктаў не прыводзіць. Hrodna. life пагутарыў з гродзенцамі, якія зараз жывуць у Польшчы, пра іх дапамогу ўцекачам, ролі ўрада і самакіравання, а таксама пра тое, чаму ўкраінцы не хочуць ехаць у невялікія гарады.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…