Сетка крамаў настолак “Hobby Games” з 3 красавіка працуе ў Гродне. Іх крама адкрылася ў сутарэнні ГЦ «Палац» на Калючынскай, 21. У першы дзень працы з 14:00 да 19:00 у краме праходзіць бясплатная гульнятэка, піша Telegram-канал «Туси в Гродно».

Hobby games хобби игры магазин настольных игр в Гродно Калючинская 21
Уваход у краму знаходзіцца на рагу будынка
Hobby games хобби игры магазин настольных игр в Гродно Калючинская 21
Крама “Hobby Games” у Гродне. На заднім плане відаць прасторную залу, дзе будуць праходзіць гульнятэкі

Новая кропка будзе не проста крамай, але і гульнявым прасторай. У планах – праводзіць тут гульнятэкі рэгулярна. А ў некаторыя гульні можна будзе прыйсці і пагуляць бясплатна.

“Мы адкрываем краму-клуб “Hobby Games” з асобнай велізарнай гульнявой зонай. У ёй будзе стаяць вялікая шафа з адкрытымі гульнямі, у якія кожны дзень можна прыйсці і пагуляць бясплатна”, – распавяла каналу “Туси в Гродно” маркетолаг Наталля Дзякава.

Новая крама настольных гульняў адкрылася ў Гродне: зусім недалёка ад былога «Кубіка»
Варгеймы – гульні для тых, хто гатовы прысвяціць свайму хобі шмат часу і грошай. Мініяцюры для Warhammer каштуюць дорага і іх трэба размалёўваць уручную

Паводле яе слоў, кансультанты ў краме – сапраўдныя спецыялісты ў настолках, якія ведаюць і любяць сваю справу. “Яны дапамогуць кожнаму падабраць гульню пад пэўны запыт, у падарунак, або адкрыюць для пачаткоўцаў свет настольных гульняў”, – кажа Наталля.

У абласцях пакуль мала крамаў і клубаў настольных гульняў

Ці не страшна кампаніі адкрываць новую краму ў сённяшніх умовах? Многія зараз закрываюць бізнесы або зніжаюць выдаткі. Наталля кажа, што ўсё наадварот. “Настольныя гульні дораць жывыя сапраўдныя эмоцыі, аб’ядноўваюць людзей і прымушаюць часцей збірацца з сям’ёй і сябрамі. У такі час гэта адно з самых каштоўных баўленняў часу”. Тым больш, па яе словах, у Мінску ўжо адкрылася шмат спецыялізаваных крам настольных гульняў і клубаў, а ў абласцях пакуль гэтага мала. «Мы спадзяемся развіваць гэтую індустрыю і далучыць да гэтага крутога хобі як мага больш людзей».

Што яшчэ можна купіць у “Hobby Games”?

У “Hobby Games” прадаюцца настольныя гульні не толькі выдавецтва “Hobby World”, але і дзясяткаў іншых. Акрамя настолак там можна купіць тэматычныя часопісы (напрыклад, “Свет фантастыкі”), сувеніры і галаваломкі.

Да гэтага ў Гродне 8,5 гадоў працавала іншая папулярная крама настольных гульняў “Кубік”. Апошні яе адрас – Кірава, 3 – літаральна ў двух кроках ад новай крамы “Hobby Games”. У канцы лютага 2022 ўладальнікі “Кубіка” вырашылі закрыцца, чтобы засяродзіцца на распрацоўцы ўласных гульняў.