Навіны

У гродзенскім медуніверсітэце пачнуць перавыхоўваць «экстрэмістаў». З імі правядуць тлумачальную працу

З прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якіх затрымлівалі і судзілі за экстрэмісцкія матэрыялы, правядуць «тлумачальную працу». Гэта стала вядома з дакумента, які трапіў у рэдакцыю Hrodna.life. Суразмоўца Hrodna.life сцвярджае, што гэта сапраўдны дакумент.

Дакумент за подпісам прарэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах універсітэта В. А. Якута трапіў у рэдакцыю Hrodna.life. Супрацоўнік з гэтымі ініцыяламі сапраўды узгадваецца на сайце універсітэта.

Асудзілі трох прадстаўнікоў ВНУ

У дакуменце ён паведамляе кіраўнікам структурных падраздзяленняў, гэта значыць факультэтаў, што ў лютым-сакавіку 2022 года трох прадстаўнікоў універсітэта затрымала міліцыя. Аказалася, што на тэлефонах яны захоўвалі інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Па версіі міліцыі — з мэтай распаўсюджвання. Не пазначана, з’яўляюцца прадстаўнікі супрацоўнікамі універсітэта або студэнтамі.

У судзе Ленінскага раёна Гродна іх судзілі па ч. 2 арт. КаАП. Усім тром далі штраф у 25 базавых велічынь (800 рублёў). Мабільныя тэлефоны канфіскавалі як сродкі здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

Дакумент з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Фота: чытач Hrodna.life

Верагодна, адзін з затрыманых — Сяргей Батаеў, якога выклікалі да ўчастковага, а пазней — у РАУС. На Сяргея паступіў «сігнал» з папраўчай установы адкрытага тыпу № 24 на вуліцы Лідскай, падпісаны часова выконваючым абавязкі начальніка.

Аб прафілактыцы папрасіў суддзя

Таксама ў дакуменце ўніверсітэта пазначана, што суддзя Ленінскага раёна г. Гродна вынес прыватнае вызначэнне аб неабходнасці ўзмацнення прафілактыкі, выхаваўчай працы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. Гэта робяць у мэтах недапушчэння ўчынення новых правапарушэнняў.

Прарэктар папрасіў правесці тлумачальную працу. У дакуменце пазначана, што яе правядуць з дапамогай прэзентацыі на трох лістах, тэматычных матэрыялаў (12 лістоў) і Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў (299 лістоў).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025