Навіны

У красавіку адменяць цягнік Гродна-Мінск і не толькі. Як можна будзе даехаць да сталіцы

У красавіку зменіцца графік руху пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбудзецца з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель — Жытомля 18−19, а таксама 26−27 красавіка. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.

Цягнік Беларускай чыгункі. Фота: Ігар Шуляк, trainpix.org

Як і калі зменяцца маршруты цягнікоў

Міжрэгіянальныя цягнікі спалучэннем Мінск-Гродна, Гомель-Гродна, Віцебск-Гродна будуць адпраўляцца і прыбываць на станцыі Масты і Скідзель. Такім чынам 18 і 26 красавіка на станцыю Масты будуць прыбываць цягнікі:

  • № 687 «Мінск — Гродна» адпраўленне з Мінску ў 07:10 прыбыццё на станцыю Масты ў 11:27.
  • № 631 «Гомель — Гродна» адпраўленне з Гомеля ў 14:20 прыбыццё ў Масты 04:57.

На станцыю Скідзель 18 і 26 красавіка будуць прыбываць цягнікі:

  • № 623 «Орша — Гродна» адпраўлення з Віцебска 20:04 прыбыццё ў Скідзель 04:44.
  • № 679 «Віцебск — Гродна» адпраўлення з Віцебска ў 00:10 прыбыццё ў Скідзель у 11:13.

У адваротным накірунку цягнікі будуць адпраўляцца 19 і 27 красавіка ад станцыі Масты:

  • № 688 «Гродна — Мінск» адпраўленне з Мастоў у 16:27 прыбыццё ў Мінск у 20:11.
  • № 632 «Гродна — Гомель» адпраўленне з Мастоў у 18:18 прыбыццё ў Гомель 07:54.

Ад станцыі Скідзель 19 і 27 красавіка будуць адпраўляцца цягнікі:

  • № 609 «Гродна — Гомель» адпраўленне ад станцыі Скідель у 20:32 прыбыццё ў Гомель у 08:46
  • № 624 «Гродна — Орша» адпраўленне ад станцыі Скідзель у 17:59 прыбыццё ў Оршу ў 03:19.

У лістападзе 2021 года з-за рамонта мосту на перагоне Скідзель-Жытомля ўжо змянялі рух цягнікоў. Тады з Гродна да станцыі Жытомля і станцыі Скідзель (ад якіх адыходзілі цягнікі) арганізавалі перавозку пасажыраў аўтобусамі. Ці арганізуюць перавоз пасажыроў да станцыі Скідзель і Масты, а таксама ў адваротным накірунку Беларуская чыгунка не паведаміла.

Якія яшчэ змены адбудуцца на Беларускай чыгунцы

З 11 красавіка цягнік № 623/624 «Віцебск/Камунары — Гродна — Віцебск/Камунары» будзе хадзіць па маршруце «Ворша — Гродна — Ворша». З Воршы цягнік будзе адпраўляцца ў пяндзелак, аўторак і сераду (акрамя 2, 3, 4, 9 траўня і 7 лістапада 2022 года). А з Гродна з 11 красавіка цягнік будзе хадзіць ў аўторак, сераду, чацвер (акрамя 3, 4, 5, 10 траўня і 8 лістапада 2022 года).

У міжгародніх раскладах таксама змены

З 8 красавіка прыгарадны цягнік «Гродна — Узбярэж» будзе рухацца толькі ў пятніцу, суботу і нядзелю. Адпраўленне з Гродна ў 15:10.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025