Беларускія эмігранты павінны будуць аплачваць камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме. Штомесяц памежнікі будуць перадаваць у Міністэрства працы звесткі пра беларусаў, якія выехалі і не вярнуліся цягам 30 дзён з 1 сакавіка. Адпаведныя змены прыняў Савет міністраў.
Памежнікі павінны перадаваць дадзеныя ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны штомесяц да 5 чысла.
Плату за камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме будуць спаганяць не з усіх. Калі чалавек выехаў за мяжу больш чым на 30 дзён на лекаванне, то ён павінен прадаставіць у службы ЖКГ адпаведныя дакументы.
Чытайце таксама: Кантрабандыст — не дармаед. «Цыгарэтавозы» прыносяць краіне больш карысці, чым тысячы ідэолагаў?
«Гэта, канешне, ненармальная сітуацыя. Але гэта не першы і не апошні спосаб дзяржаўнага рэкету, таму ніхто не здзіўляецца. Ці страшна? Калі што, папрашу маці выпісаць мяне з кватэры і справа з канцом», — сказала Hrodna.life эмігрантка Марына, якая праз пераслед з’ехала з Беларусі ў снежні 2021 года.
Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 года. Жыхары Беларусі, якія не афіцыйна не працавалі, павінны былі плаціць адмысловы падатак. У канцы лютага 2017 скончыўся апошні тэрмін выплатаў. Абураныя беларусы выйшлі на пратэсты ў розных гарадах краіны. У выніку сплачаны падатак людзям вярнулі, а 25 студзеня 2018 года Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1. Згодна з ім плацельшчыкі былі вызваленыя ад аплаты падатка.
Замест гэтага грамадзяне, якія «не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў» (не працуюць больш за тры месяцы), павінны аплачваць 100% кошту камунальных паслуг (ацяплення, гарачай вады і газу).
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…