Аб смерці Дзмітрыя Пархоменкі ў Гродне стала вядома 29 сакавіка. Ён быў стаматолагам-пратэзістам са стажам працы ў 21 год і вёў прыём у клініцы “ДэнталСервіс”. Па ўказаных на сайце нумарах уключаецца аўтаадказчык альбо яны недаступныя – верагодна, прыём на паўзе.

Дзмітрый Барысавіч Пархоменка – урач першай катэгорыі. Яго называлі лепшым у Гродне зубным пратэзістам. Медыка затрымлівалі ў кастрычніку 2020 года падчас пратэстаў пасля выбараў. Ён трохі не дажыў да свайго 45-гадовага юбілею. Прычына смерці невядомая. Паводле інфармацыі Hrodna.life, медык раней перанёс каранавірус.

“Прыйшоўшы на першую кансультацыю, мне правялі настолькі дэталёвы лікбез майго становішча, разлічылі прыкладны каштарыс і назвалі дату заканчэння работ). Доктар усяліў упэўненасць, падбадзёрыў, распалажыў да сябе і ні разу не падвёў маіх чаканняў!”,- напісана ў водгуках.

“Менавіта ў “ДэнталСервіс” вы будзеце шчыра чакаць кожнага прыёму! Выказваю падзяку Пархоменка Дзмітрыю Барысавічу за маю новую ўсмешку і ўпэўненасць! Усміхацца – адно задавальненне!”,- напісаў яшчэ адзін кліент.