Навіны

Былога палітвязня Ігара Банцэра выклікалі ў Следчы камітэт

Музыку і палітвязню з Гродна Ігару Банцэру 28 сакавіка патэлефанавалі з Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта і запрасілі на размову. Па словах следчага, ім прыйшоў запыт з Мінска. З якога менавіта ведамства, ён не ўдакладніў.

UPD 29 сакавіка. Ігар Банцэр выйшаў пасля допыту ў Следчым камітэце ў якасці сведкі. На допыт ён узяў з сабой рэчы на выпадак арышту. Гутарка доўжылася паўгадзіны. Ігар адмовіўся ад дачы паказанняў. Яго прасілі даць падпіску аб неразгалошванні, але ён адмовіўся падпісваць дакументы. Тады яму прыгразілі арт. 407 КК «Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага паседжання». Па гэтым артыкуле тры месяцы арышту адбыў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), член асноўнага складу Каардынацыйнага савета Мікалай Казлоў. Ён выйшаў на свабоду 26 сакавіка, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». .

Ігара дапытаюць па крымінальнай справе ў якасці сведкі. Па якой справе, той, хто тэлефанаваў, адмовіўся гаварыць. Банцэр пойдзе ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць позву гродзенцу адмовіліся.

 — Я лічу, што гэта звязана з пераследам мазырскіх левых актывістаў. На мінулым тыдні там было затрымана 10 чалавек. У тым ліку — музыкі, вядомыя ў андэграўндным асяроддзі. Сярод іх — гурты «Ня варта!», «ХАМ», «VIKT (A)R xOi!». Таксама была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» ў дачыненні да Крысціны Чаранковай — адной з самых вядомых на постсавецкай прасторы актывістак антыфашысцкага руху, — сказаў Ігар Hrodna.life.

Ігар Банцэр — гродзенскі рок-музыкант і перформер. Банцэра затрымалі ў кастрычніку 2020 года за перформанс 5 верасня, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прысудзіла яму 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. З 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў «сухую» галадоўку (не прымаў ежы і вадкасці) 16 дзён. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем. У выніку галадовак у яго пагоршылася здароўе. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня 2021 года. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025