У МУС стварылі спіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, — туды трапілі 12 жыхароў Гродзенскай вобласці, якія адбываюць зняволенне. Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс выйшла з СІЗА, але кантактаваць з кім-небудзь ёй забаронена. КДБ затрымаў у Гродна грамадзяніна Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 21 па 27 сакавіка.
Сафію Сапегу пачнуць судзіць 28 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе, расказаў BBC адвакат сям'і Сапегі Антон Гашынскі. Паседжанне пачнецца ў 10.30.
Сафію Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Іх знялі з прымусова пасаджанага ў Беларусі рэйса Ryanair. Спачатку яе абвінавацілі ў адміністраванні «экстрэмісцкага» Telegram-канала «Чорная кніга Беларусі», дзе публікуюцца асабістыя звесткі сілавікоў. Потым ёй прад’явілі абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Расследаванне яе справы праводзілі ў Мінску, але перадалі на разгляд у Гродна — магчыма таму, што Сапега прапісаная ў Лідзе. Сафія Сапега заключыла дасудовае пагадненне са следствам. У снежні 2021-га яна напісала прашэнне аб памілаванні Аляксандру Лукашэнка. Таму ёй пагражае шэсць гадоў зняволення — замест 12. Яна прызнана палітзняволенай.
21 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў географа да 3,5 гадоў узмоцненага рэжыму за паведамленні міліцыянтам, паведаміла «Вясна». Яго судзілі паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады, ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», ч. 1 арт. 366 КК «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак».
25 сакавіка яго прызналі палітвязнем, паведаміла «Вясна».
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд па справе Юрыя Давыдава, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Ён пакінуў абразлівы каментар ў Telegram-канале «Каратели Беларуси» пад пастом з асабістымі дадзенымі кіроўцы АМАП Паўла Вашкевіча, паведамляе «Вясна».
Сам абвінавачаны растлумачыў, што пад пастом з фатаграфіяй 31-гадовага Вашкевіча ён прачытаў, што ва ўласнасці ў пацярпелага ёсць мікрааўтобус Ford Transit 2015 года выпуску. Зыходзячы з гэтага, Давыдаў зрабіў выснову, што, акрамя працы ў АМАПе, пацярпелы займаецца яшчэ і прыватным бізнэсам, што, згодна з законам, дзяржслужачаму забаронена. Пра гэта Давыдаў і напісаў свой каментар.
Пра які менавіта каментар ідзе гаворка, на судзе не гаварылася, але вядома, што судова-лінгвістычная экспертыза вызначыла, што ён утрымлівае «ненарматыўную форму маўленчага выказвання».
Туды трапілі 12 жыхароў Гродзенскай вобласці. Самаму малодшаму з іх — 18 гадоў, старэйшай — 69. З Гродзенскай вобласці туды трапілі:
Тры чалавекі, уключаныя ў спіс, былі асуджаныя ў судах Гродзенскай вобласці: 31-гадовы Глацёнак Максім Міхайлавіч з Наваполацка, 29-гадовы Чулкін Аляксей Аляксандравіч з Полацка і 59-гадовы Крылоў Андрэй Максімавіч з Віцебска.
Усяго ў спісе 140 чалавек. Усе яны адбываюць пакаранне альбо маюць непагашаную судзімасць. Спіс апублікавалі на старонцы МУС 23 сакавіка.
Раней у Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, патрапіла «экстрэмісцкі фарміраванне» Telegram-канал «Ошмяны».
Яе затрымалі 2 жніўня 2021 года, асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму за музыку на акцыях пратэсту. Яна была прызнана палітычнай зняволенай, паведамляе Б**сат.
Як сцвярджаюць у ведамстве — па падазрэнні ў шпіянажы. Камітэт таксама абвінаваціў генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Рачкоўскага і консула польскага генконсульства Марціна Хрустэля ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў спробах «перашкодзіць правядзенню працэсуальных дзеянняў».
Новага рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта 21 сакавіка прызначыў Аляксандр Лукашэнка. Ім стаў прафесар універсістэта Ігар Жук. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Ігар Жук разам з іншымі чыноўнікамі выступаў на плошчы Леніна перад пратэстоўцамі. Пазней ён запісаў зварот, у якім сцвярджаў, што «ў адрас дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета паступаюць шматлікія звароты». У іх гродзенцы нібыта пераймаліся за захаванне суверэнітэта краіны і прасілі «навесці парадак на вуліцах і плошчах».
Выставу «Дэмаграфія» гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча адкрылі 17 сакавіка ў Мінску. Але сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры. Пра гэта мастак расказаў на сваёй старонцы ў Facebook. Там жа ён апублікаваў творы не прадстаўленыя на выставе. Некаторыя з іх аўтар зняў яшчэ раней — «на этапе самацэнзуры».
Бягучы рамонт агароджы вайсковай часткі 5522 па вул. Чырвонаармейская, 11 запланаваны з 4 красавіка па 3 траўня. На гэта выдаткуюць 44 000 рублёў з рэспубліканскага бюджэту.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Кір'як 21 сакавіка правяла прамую тэлефонную размову з гродзенцамі. Журналіст Hrodna. life датэлефанаваўся дэпутатцы як звычайны грамадзянін і задаў пытанні пра каранавірус, вайну ва Украіне і цэны на прадукты. Дэпутатка ж выказала думку, што мы «начыталіся Telegram-каналаў фэйкавых».
Транспартна-лагістычны цэнтр побач з пунктам пропуску «Брузгі» пакінулі ўсе мігранты. Частку з іх ужо эвакуявалі рэйсам з Мінску ў Эрбіль, іншыя чакаюць наступных рэйсаў. Пра гэта 22 сакавіка паведаміў Дзяржаўны Памежны камітэт Беларусі.
«Чым больш з’яўлялася інфармацыі пра ўдзел беларускага рэжыму ў вайне, тым больш абвастралася сітуацыя», — кажа Яўген Жураўскі, адміністратар канала «Беларусы Варшавы». Ён жыве ў сталіцы Польшчы з кастрычніка 2020 года і бачыць, як зараз змянілася стаўленне да беларусаў. Пра падобную сітуацыю распавядаюць і беларусы з іншых краін. Разам з удзельнікамі падзей і псіхолагамі Hrodna. life разбіраецца, як выйсці са складанай сітуацыі з мінімальнымі стратамі.
Кнігу Віктара Ляхора «Вайсковая гісторыя Беларусі. Героі, сімвалы, колеры», неўзабаве могуць прызнаць экстрэмісцкай. Пракуратура Гродна накіравала такую заяву ў суд Ленінскага раёна. Пра гэта 22 сакавіка ў сваім Telegram-канале паведаміла актывістка і «інфаспецназаўка» Вольга Бондарава.
Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі абвінаваціў у супрацоўніцтве з украінскай выведкай. «Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы пад увагу ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны», — напісала БелТА са спасылкай на КДБ.
Пасля пратэстаў 2020 года з Беларусі ва Украіну з’ехала шмат людзей у пошуку новага жыцця. Некаторыя перабраліся туды яшчэ раней. Вайна, якую пачала Расія, зруйнавала іх планы. Hrodna. life пагаварыў з некаторымі беларусамі, якія, нягледзячы на вайну, застаюцца ва Украіне.
За вайну з Украінай выступаюць 3% беларусаў, 25% лічаць, што Беларусь павінна быць нейтральнай, а 28% выказваюць сваю падтрымку Расіі, але без удзелу Беларусі ў вайне. Вынікі даследвання «Погляды беларусаў на вайсковы канфлікт Расіі і Украіны» апублікаваў брытанскі цэнтр Chatham House.
З ростам курса валюты арэнда ў барбершопе паднялася на траціну: з 1200 рублёў да 1850 рублёў за месяц. Калі ўладальніцы аднаго з гродзенскіх мэблевых магазінаў даслалі новы прайс на прадукцыю, яна вырашыла, што там памылка: цэны выраслі на 30%. Папера для выдавецтваў падаражэла амаль удвая — прыватныя друкарні рызыкуюць зачыніцца. Аўтамабілісты часцей пачалі купляць былыя ва ўжыванні запчасткі і рамантаваць старыя дэталі. Рэдакцыя Hrodna. life спытала бізнесменаў з Гродна, як ім працуецца ва ўмовах вайны і санкцый.
З Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы звальняюць гісторыка Альбіну Семянчук. Ёй не працягнулі кантракт. Фармальная прычына — нібы надыход пенсійнага ўзросту. З 1996 года Альбіна Семянчук працавала на кафедры беларускай культуры, мае ступень кандыдата гістарычных навук. Займаецца вывучэннем наратыўных крыніц XV—XVII стагоддзяў, беларуска-літоўскімі і польскімі летапісамі, даследаваннем гістарычнай думкі ў ВКЛ. Аўтарка некалькі дзясяткаў навуковых даследаванняў. Альбіна Семянчук рыхтавалася да абароны доктарскай дысертацыі.
Лекара-хірурга з Гродна Сяргея Батаева нечакана выклікаў участковы. Аказалася, на яго старонцы знайшлі падпіскі на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і паскардзіліся на лекара ў міліцыю. Адным выклікам да ўчастковага не абышлося: пазней Сяргея выклікалі ў РАУС, адтуль адвезлі ў суд і аштрафавалі на 25 базавых велічынь (800 рублёў).
Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс на волі, паведаміў Юрый Васкрасенскі - стваральнік так званага «Круглага стала дэмакратычных сілаў», які падтрымлівае афіцыйную ўладу. Зараз Борыс знаходзіцца пад Адэльскам.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…