Новости

На Чырвонаармейскай прадаюць участак пад новы «офіснік». Раней там хацелі адкрыць рынак для рамеснікаў

Пачатковая цана ўчастка на вуліцы Чырвонаармейскай — 47,3 тысячы рублёў. Раней там спрабавалі прадаць сам будынак былой кафлярні, да гэтага — участак пад будаўніцтва рамеснага рынку. За чатыры гады ўчастак паменшыўся, а цана вырасла амаль на 20%.

Участак на вуліцы Чырвонаармейскай зноў выстаўлены на аўкцыён. Арандаваць зямлю пад будаўніцтва плошчай 0,19 га можна будзе на 50 гадоў.

Пераможца таргоў абавязаны будзе пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну і выраб неабходнай дакументацыі.

Да пачатку праектавання трэба будзе распрацаваць праект зоны аховы комплексу будынкаў былых Станіславоўскіх кафлярных майстэрняў (кафлянага завода Друцкіх-Любецкіх), якому прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Аўкцыён на права арэнды ўчастка пройдзе 26 красавіка. Заявы ад удзельнікаў будуць прымаць да 20 красавіка.

Спрабавалі прадаць і з будынкам

31 студзеня 2022 года на Чырвонаармейскай прапаноўвалі купіць будынак — частку Станіславаўскіх майстэрняў - з участкам, за пачатковую цану ў 351,6 тысяч рублёў (мінімальны кошт быў 175,8 тысяч рублёў). Плошчу зямлі да продажу тады вызначылі ў 0,4 га. У будынку размешчаны вытворчы корпус трэста «Гроднагарбуд», маёмасць якога распрадаюць праз банкруцтва. Стан пабудовы варты жалю.

Да гэтага комплекс пабудоў на Чырвонаармейскай выстаўлялі на продаж 2 верасня 2021 за пачатковую цану 1,23 млн рублёў. На таргі ніхто не заявіўся. Потым кошт лота знізілі да 879,1 тысяч рублёў, але прадаць яго ўсё роўна не ўдалося.

Раней хацелі пабудаваць рамесны рынак

Участак на Чырвонаармейскай у 0,21 га каля былой кафлярні прадавалі на аўкцыёне і ў 2019 годзе. Тады за яго хацелі 29,2 тысяч рублёў. Паводле ўмоў там маглі пабудаваць гандлёва-выставачную пляцоўку, дзе б маглі гандляваць рамеснікі. Праўда, гродзенскім рамеснікам гэтая ідэя не спадабалася, прадаўцы з Савецкай нават сабралі подпісы супраць пераезду. Пазней старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой сказаў, што планаваўся не пераезд, а яшчэ адно месца гандлю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024