Аднапавярховы гандлёвы цэнтр з’явіцца ў мікрараёне Альшанка-3. Там будзе вялікая прадуктовая крама і зоны продажу нехарчовых тавараў. Грамадскія абмеркаванні аб’екта пачнуцца 6 красавіка. А вось гандлёвы цэнтр з грамадскім харчаваннем у Грандзічах-2 ужо будуюць.
Новы ГЦ на Альшанцы
Шматфункцыянальны будынак грамадскага прызначэння ў Альшанцы праектуюць аднапавярховым, з падвалам, піша канал Urban Hrodna. Яго агульная плошча будзе 724,96 кв. м. Гандлёвая зала прадуктовай крамы зойме 303,38 кв. м. Таксама там будуць гандлёвыя зоны па продажы нехарчовых тавараў.
Праекціроўшчыкі прадугледжваюць безбар’ернае асяроддзе. Плошча азелянення складзе 1126,9 кв. м. Праекціроўшчык і будаўнік ГЦ — гродзенская будаўнічая кампанія «ТапазЗахадІнжынірынг».
Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць з 2 па 26 красавіка 2022 года. Заўвагі і прапановы прымаюць:
- Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023; [email protected].by; сервіс «Электронныя звароты» на сайце),
- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023; [email protected]).
Паглядзець праект можна да 16 красавіка (па буднях з 8.00 да 17.00) ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3).
Прэзентацыя праекта адбудзецца 6 красавіка ў 15.00 у кабінеце № 1 (1 паверх) у будынку ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Чытайце таксама:
- На месте ликвидированной стоянки в центре Гродно может появиться выставочный зал и торговый центр
- Магазин, кафе и детская комната: что планируют разместить в новом торговом центре на улице Южной
У Грандзічах-2 з’явяцца прадуктовая і прамтаварная крамы і грамадскае харчаванне
Гандлёвы цэнтр у мікрараёне Грандзічы-2 ужо пачалі будаваць. Участак пад будаўніцтва плошчай 1,1525 га выкупілі 17 верасня 2019 года за 72,9 тыс. рублёў. Тады гэта было 35,7 тыс. долараў.
Чытайце таксама: Детского садика уже не хватает. Что в Грандичах достроят до 2025 года
Па ўмовах аўкцыёну ў гандлёвым цэнтры павінны размесціцца харчовая і прамтаварная крамы, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама аб’екты бытавога абслугоўвання і адміністрацыйна-дзелавога прызначэння.
Гандлёвая плошча прадуктовай крамы павінна быць не менш за 400 кв. м, прамтаварнай — не менш за 850 кв. м. У аб’ектах грамадскага харчавання па плане мусіць быць 100−150 пасадачных месцаў. Пераможцу аўкцыёну абавязалі пакрыць страты сельскагаспадарчай вытворчасці з-за канфіскацыі зямлі - 35,9 тыс. рублёў.
Будынак будзе прастакутным, яго памеры складуць 32 м на 70 м, піша newgrodno.by. У гандлёвым цэнтры будзе некалькі уваходаў - з пешаходнай зоны, паркоўкі і ад прыпынку. Згодна з пашпартам будаўніцтва, будынак павінны завяршыць у студзені 2023 года.