Навіны

Ізноў 3%! Столькі беларусаў хочуць ваяваць з Украінай. Што яшчэ вядома з апытання Chatham House

За вайну з Украінай выступаюць 3% беларусаў, 25% лічаць, што Беларусь павінна быць нейтральнай, а 28% выказваюць сваю падтрымку Расіі, але без удзелу Беларусі ў вайне. Вынікі даследвання «Погляды беларусаў на вайсковы канфлікт Расіі і Украіны» апублікаваў брытанскі цэнтр Chatham House. Што яшчэ вядома з гэтага апытання.

Як беларусы ўспрымаюць расійскія войскі на сваёй тэрыторыі

Большасць беларусаў - 44% - не падтрымліваюць прысутнасць войскаў Расіі на тэрыторыі Беларусі. Прыхільнікі ўлады падтрымліваюць знаходжанне расійскіх вайскоўцаў у Беларусі, але яны не згодныя з тым, што варта гэтую прысутнасць павялічыць.

Менш за паловую апытаных беларусаў лічаць, што краіна бярэ ўдзел у вайне. Большая частка не ўспрымае прадстаўленне беларускай тэрыторыі як удзел. Толькі кожны пятны лічыць, што Беларусь з’яўляецца краінай-агрэсарам.

Вынікі апытання. Крыніца: Chatham House

У артыкуле 18 абноўленай Канстытуцыі Беларусі, якая набыла моц 15 сакавіка, напісана: «Рэспубліка Беларусь выключае вайсковую агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах іншых дзяржаў». Згодна з нормамі міжнароднага права дзейнасць дзяржавы, якая дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для акта агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы, таксама лічыцца актам агрэсіі.

Чытайце таксама: Дэпутатка з Гродна: «Расія не нападае на Украіну праз Беларусь». Што сказала Лілія Кір'як падчас тэлефоннай прамой лініі

Колькі беларусаў супраць абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі

Супраць абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі выказаліся 67% рэспандэнтаў. Супраць таго, каб тэрыторыю Беларусі выкарыстоўвалі як плацдарм для вядзення вайны з Украінай — 52%.

Вынікі апытання. Крыніца: Chatham House

Супраць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі выказаліся 80%. За размяшчэнне — 20%. На пытанне аб размяшчэнні расійскіх вайсковых баз станоўча выказалія 24%, а 44% супраць.

За вайну з Украінай выказаліся 3% беларусаў

Толькі 3% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь павінная ваяваць разам з Расіяй супраць Украіны. 25% лічаць, што трэба займаць нейтральную пазіцыю і на тэрыторыі Беларусі не павінны знаходзіцца войскі іншых дзяржаў. За падтрымку Расіі, але без удзелу ў вайне Беларусі, выказаліся 28%. Толькі 20% лічаць, што Беларусь павінна падтрымаць Украіну.

Вынікі апытання. Крыніца: Chatham House

Чаго чакаюць Беларусы

З-за санкцый і вайны Расіі супраць Украіны 71% апытаных чакаюць, што ў Беларусі вырастуць цэны, а 60% чакаюць, што жыццё простага чалавека пагоршыцца. Прыхільнікі ўлады чакаюць, што жыццё зменіцца да лепшага — 16% спадзяецца, што эканоміка стабілізуецца, а 12% думаюць, што жыццё стане лепшым.

Брытанскі цэнтр Chatham House праводзіў апытанне ў пачатку сакавіка 2022 года. Пад канец месяца чаканні беларусаў пра рост цэн амаль апраўдаліся.

Дзе беларусы чытаюць інфармацыю пра вайну ва Украіне

Пра баявыя дзеянні ва Украіне 22% беларусаў даведваюцца з беларускіх недзяржаўных СМІ. 20% - з беларускіх дзяржаўных СМІ. 18% рэспандэнтаў прызналі, што ўвогуле не цікавяцца падзеямі ва Украіне.

Аўтары даследвання адзначылі, што прыхільнікі Лукашэнкі ў асноўным атрымліваюць інфармацыю з дзяржаўных беларускіх і расійскіх СМІ, а апаненты — з недзяржаўных беларускіх, расійскіх і ў меншай ступені ўкраінскіх СМІ.

Пераважная большасць тых, хто сочыць за беларускімі дзяржаўнымі і расійскімі СМІ, лічаць, што ў вайне пераможа Расія. Такіх рэспандэндаў 87% і 67% адпаведна. Тыя, хто атрымлівае інфармацыю з недзяржаўных СМІ Беларусі альбо украінскіх СМІ, лічаць, што пераможа Украіна — 53% і 59%.

Хто пераможа ў гэтай вайне

Агулам 45% беларусаў думаюць, што пераможа Расія. У тое, што пераможа Украіна верыць 21% апытаных. 35% не здолелі адказаць на пытанне.

Што да грамадска-палітычнай пазіцыі ў цэлым, то яна застаецца больш-менш нязменнай ад 2020 года. Прыкладна 30% людзей стаяць на пралукашэнкаўскіх пазіцыях, у тым ліку і падзяляюць лукашэнкаўскае бачанне канфлікту ва Украіне. 40—50% — у апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку і па пытанні Украіны. Астатнія вагаюцца.

Калі праводзілі апытанне і колькі людзей ў ім удзельнічала

Сацыялагічнае апытанне праводзілі ў Беларусі з 5 па 14 сакавіка 2022 года. Рэспандэнтаў апытвалі анлайн. Колькаць удзельнікаў - 896 чалавек. Усе яны — гараджане, якія карыстаюцца інтэрнэтам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024