На ААТ «Гродна Азот» 18 сакавіка па тэхнічных прычынах спыніўся цэх аміяк-4. Зараз адбываюцца працы па рамонце і пусканаладцы, паведаміла карпаратыўнае выданне «Гродзенскі хімік».
Спыненне цэха аміяк-4 адбылося ў 5 гадзін раніцы ў выніку цыркуляцыі раствора метылдзіэтаналаміну ў аддзяленні ачысткі канвертаванага газу. Гэта пацягнула за сабой спыненне звязанага з ім цэха карбамід-4 і аддзялення па вытворчасці вадкай вуглекіслаты, а таксама прывяло да разгрузкі цэха карбамід-2.
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і супрацоўнікам прадпрыемства няма.
На «Гродна Азот» шмат абсталявання, таму здарэнні адбываюцца. Раней увагу грамадзян да гэтага прыцягвалі менш, але ў апошні год кіраўніцтва пачало публікаваць інфармацыю пра ўсе здарэнні. Статыстыка ж здарэнняў засталася нязменнай, сказаў журналістцы Hrodna.life генеральны дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка падчас прамой тэлефоннай лініі ў кастрычніку 2021 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…