Сушы-бар франшызы «Капібара» адкрыюць у Гродне на праспекце Касманаўтаў, 35. Зараз у памяшканні ідзе рамонт і падрыхтоўка да адкрыцця. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Туси в Гродно».
UPD: Тэхнічнае адкрыццё сушы-бара запланавана на 6−7 красавіка 2022 года. Дастаўка пачне працаваць на працягу тыдня пасля тэхнічнага адкрыцця, — сказалі Hrodna.life у сушы-бары «Капібара».
Расійская сетка сушы-бараў «Капібара» працуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на прыгатаванні страваў японскай кухні ў фармаце «вазьмі з сабою» і на дастаўцы. У меню сэты, ролы, сушы і салаты са свежых прадуктаў. Кухары гатуюць на адкрытай кухні: кліенты могуць бачыць увесь працэс.
Сетка рэстаранаў «Капібара» прадстаўлена ў 20 гарадах Беларусі. У Гродзенскай вобласці - у Гродне, Лідзе і Слоніме. У Беларусі гэта самая буйная сетка сушы. У Расіі кампанія прадстаўлена толькі ў 10 гарадах. Да канца 2021 года кампанія планавала заняць усе гарады Беларусі і пачаць працу ў Польшчы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…