Навіны

Wildberries амаль вярнуўся ў нармальны стан. Што адбылося з папулярным маркетплэйсам і пры чым тут хакеры?

Карыстальнікі маркетплэйса Wildberries 14 і 15 сакавіка сутыкнуліся з праблемамі ў працы сэрвіса. Зніклі дадзеныя аб замовах, не адлюстроўвалася імя карыстальніка, немагчыма было зайсці ў акаўнт на новай прыладзе. Прычынай магла быць хакерская атака з вірусам-шыфравальшчыкам.

Wildberries. Ілюстратыўнае фота. Крыніца:

Пра магчымы ўзлом Wildberries хакерамі ўвечары 15 сакавіка расказалі выданню «КоммерсантЪ» эксперты ў сферы кібербяспекі. У атацы маглі ўдзельнічаць самі супрацоўнікі Wildberries. Магчыма таксама, што ўзлом адбыўся праз фішінгавыя лісты або які-небудзь неабноўлены сэрвіс. Пра хакерскую атаку, выдаленне або шырфраванне бэкапаў, пісалі і іншыя спецыялізаваныя выданні.

Сбоі ў Wildberries за апошнія 24 гадзіны. Крыніца: downdetector.ru

Дадзеныя кліентаў маглі скрасці?

Узлом сайта вялікай каманіі можна лічыць буйным. Такія кампаніі нячаста падвяргаюцца паспяховым атакам, сказаў выданню «Коммерсантъ» дырэктар па спецыяльных праектах Angara Scurity Аляксандр Дваранскі. Калі факт атакі хакераў пацвердзяць, пад пагрозай будуць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў сэрвіса. У такім выпадку Дваранскі раіць кліентам Wildberries у мабільным дадатку зняць адзнаку «аплочваць пакупкі анлайн без падцверджання па смс» з прывязанай карты.

Wildberries: узлому не было, дадзеныя кліентаў у бяспецы

У самой кампаніі 15 сакавіка паведамілі пра тэхнічныя памылкі пры працы мабільных прыладаў і сайта. Таксама сказалі, што спецыялісты выправілі звыш за 70% памылак. Сярод іх: афармленне і аплата замоваў у мабільным дадатку.

«IT-інфраструктура не пацярпела, frontend, backend, працуе, персанальная і фінансавая інфармацыя, у тым ліку дадзеныя картак, на месцы і ў поўнай бяспецы», — сказалі ў кампаніі.

Маркетплэйс запуціў тэлеграм-канал для кансультавання пакупнікоў. Там будуць публікаваць актуральную інфармацыю пра статусь выпраўленняў тэхнічных памылак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025