Навіны

Рыхтуйцеся! Мост на Паповіча закрыюць надоўга. Але спачатку скончаць рамонт на Румлёўскім

Мост на вуліцы Паповіча ўключылі ў абласную інвестпраграму. На яго рамонт ужо вылучана фінансаванне. Зараз праводзяць праектныя працы, паведаміла БелТА.

Мост праз Нёман на вуліцы Паповіча.

«Гэта будзе карэнная рэканструкцыя моста. Адпаведна гэта будзе больш доўгі працэс з поўным перакрыццём руху. Таму да гэтага часу плануецца прывесці ў належны стан усе масты горада», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прамой тэлефоннай лініі.

Мостам на Паповіча зоймуцца пасля таго, як скончаць рамонт Румлёўскага моста. Працы на ім плануюць скончыць да чэрвеня 2022 года. Яны дазволяць мосту прастаяць без чарговых рамонтаў 25 гадоў, расказаў Каранік.

Рэканструкцыю запланавалі тры гады таму

Мост праз Нёмам на вуліцы Паповіча ў 2019 абследвалі спецыялісты «БелдарНДІ». Яны выявілі шэраг праблем, якія трэба ліквідаваць. Мост увайшоў у спіс 16 мастоў, якія трэба рэканструяваць за кошт рэспубліканска бюджэту. Мост прапаноўвалі пашырыць да шасці палос. Адначасова з пачаткам рэканструкцыі планавалі пачаць узвядзенне новага мікрараёна «Вясновы».

Пачаць рэкаструкцыю запланавалі пасля таго, як увядуць у эксплуатацыю Усходні мост ад Вішняўца да трасы М6.

Калі пабудавалі Новы мост

Новы моста праз Нёман у раёне вуліцы Паповіча адкрылі ў 1971 г. Ён уяўляе сабой шарнірна-падвесную канструкцыю ў выглядзе т-падобных апор з кансолямі. На іх выкладзеныя 30-метровыя рухомыя бэлькі. На мосце шэсць дэфармацыйных швоў, у той час як на Старым мосце толькі два.

Будоўля Новага моста. 1970 г.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025