Навіны

«Не дапусціць краху турыстычнага рынку». Беларускія турфірмы не могуць вярнуць грошы кліентамі і просяць дапамогі ў дзяржавы

Вайна ва Украіне, санкцыі, а таксама прыпыненне палётаў адбіліся на турыстычным бізнесе Беларусі. Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) звярнуўся ў Міністэрства спорту і турызму з прапановай увесці шасцімесячны мараторый на вяртанне грошай за турыстычныя пуцёўкі. «Каб не дапусціць краху турыстычнага рынку», — напісалі на сайце РСТА.

Турыстычная група ў Гродне. Ілюстратыўнае фота.

Украінскія і расійскія тураператары і іх прадстаўніцтвы ў Беларусі анулююць заяўкі ад беларускіх турагенцтваў. Напрыклад, украінская кампанія «Join Up» з-за форс-мажорных абставін спыняе аперацыі і замарожвае грошы кліентаў. Расійскія тураператары прапануюць ануляваць пуцёўкі, а грошы кліентаў пакінуць на захаванне для будучых падарожжаў.

З-за гэтага ў беларускіх турыстычных кампаній і агенцтваў узнікаюць фінансавыя праблемы. Яны не могуць вярнуць грошы сваім кліентам.

Складанасці ў турыстычным бізнесе не першы год

З першымі складанасцямі турыстыстычныя кампаніі сутыкнуліся ў час першай хвалі каранавіруса ў 2020 годзе. З-за пандэміі ў 2021 годзе збанкрутавала гродзенская фірма «Экспресс-тур», якая працавала з 1996 года. У апошнія гады агенцтва арыентавалася на прывоз у Беларусь бязвізавых турыстаў. Некаторыя іншыя турфірмы таксама закрыліся альбо адмовіліся ад арэнды офіса і іншых выдаткаў.

На што разлічваюць улады

Чыноўнікі плануюць арыентавацца на ўнутраны турызм, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк тэлеканалу «Гродно Плюс». Гэтаму спрыяе адкрыццё ў 2021-м шэрагу экспазіцый: у Старым замку ў Гродне, у Гальшанскім, Крэўскім замках, лічыць намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Даходы Гродзеншчыны ад замежных турыстаў падалі ў 2020 і ў 2021 гадах. Аднак па выніках усяго 2021 года ўдалося дасягнуць росту: экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці склаў $ 7,1 млн — 162% да ўзроўню 2020 года. Калі раней гэтыя даходы забяспечвалі бязвізавыя турысты з Захаду, то летась па бязвізе ў рэгіён заехала толькі 48 чалавек. 70% турыстаў на Гродзеншчыне склалі расіяне. Зараз чыноўнікі збіраюцца прыцягваць турыстаў з Узбекістана, Арменіі, Казахстана, Грузіі, а таксама рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Чытайце таксама: Что, опять?! В Гродно объявили конкурс на бренд для Гродненского района

Еўрасаюз больш не будзе падтрымліваць турыстычныя праекты ў Гродне

З-за ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны Еўракамісія вырашыла спыніць усе транспамежныя праграмы. Многія праекты ў іх межах тычыліся развіцця турызму.

За грошы Еўрасаюза стварылі, напрыклад, веламаршрут паміж Гроднам і Саколкай «Шляхам Тызенгаўза», адрэстаўравалі будынак былога архіва ў Гродне, уладкавалі веламаршруты з месцамі адпачынку ў Пышках і на Аўгустоўскім канале.

Веламаршрут «Шлях Тызенгаўза». Фота: Hrodna.life.

Чытайце таксама: «Шлях Тызенгаўза» признали лучшим туристическим продуктом Подляшья

Акрамя таго збіраліся рэалізаваць праект па аднаўленні вяндлярні ў сядзібна-паркавым комплексе Храптовічаў XVIII стагоддзя і арганізацыі кулінарнага фестывалю ў Шчорсах (Навагрудскі раён). Ад яго адмовіліся праз ліквідацыю недзяржаўнага фонду — удзельніка праекта. Незавершанымі засталіся праекты па ўмацаванні самабытнасці сельскіх раёнаў праз развіццё традыцыйных рамёстваў і турызму ў Лідскім раёне і развіцці трансгранічнага кластара гістарычнага турызму на Аўгустоўскім канале, ды іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024