Палац культуры "Юнацтва". Фота: Яндекс.Карты
Будынак Палаца культуры «Юнацтва» ў Гродне чакае капітальны рамонт з мадэрнізацыяй памяшканняў і ўнутраных інжынерных сетак. Таксама там уладкуюць безбар’ернае асяроддзе. Работы збіраюцца завяршыць у канцы 2023 года. Пакуль працэс на стадыі выбару інжынернай арганізацыі для кантролю за будаўніцтвам.
Агульная плошча будынка Палаца культуры «Юнацтва» на вул. Урублеўскага, 33 — 5620,4 м². З іх адрамантуюць менш за палову — 2315,0 м². Гэта:
У планах — рамонт сістэмы дымавыдалення і вентыляцыі, рамонт або замена установак аўтаматычнага пажаратушэння, сістэм пажарнай сігналізацыі і абвесткі аб пажары, рамонт сістэмы электрасілкавання будынка, аднаўленне сістэмы механічнага абсталявання сцэны і яе элементаў, замена канструкцыі дзвярных груп, падлогі і крэслаў глядзельнай залы, адзення сцэны і іншае.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры да 17 сакавіка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Праект пачнуць 31 сакавіка і збіраюцца завяршыць да 31 снежня 2023 года. Каштуе закупка 58 890 рублёў з гарадскога бюджэту. Яна складае 1,06% ад арыентыровачным кошту будаўніча-мантажных работ па аб’екце. Паводле іншай інфармацыі з дакументаў на сайце дзяржзакупак, поўны кошт будаўніцтва аб’екта — 8 426 600 рублёў.
Інжынерная арганізацыя прыцягваецца для комплекснага кіравання будаўніцтвам. Абавязкі фірмы апісаны на 2,5 лістах. Яны ўключаюць падрыхтоўку дакументаў, выбар падрадчыкаў, арганізацыю работ і кантроль за іх выкананнем.
Былы палац культуры «Юнацтва» пабудавалі ў 70-х гадах XX стагоддзя на сродкі прадзільна-нітачнага камбіната (сёння — ААТ «Гранітэкс»). Ён быў папулярнай канцэртнай пляцоўкай: у 1980−90 — х там выступалі польскі Lady Pank і фэйкавая версія «Сектара Газа», праходзілі папулярныя дыскатэкі. Канцэртная зала выкарыстоўвалася да 2010 года.
Потым будынак перайшоў на баланс Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Зараз там знаходзіцца навучальны корпус: Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Фізіка-тэхнічны факультэт і адзін з філіялаў бібліятэкі. «Сам будынак поўны савок, зімой у вялікіх аўдыторыях холадна і першапачаткова вельмі лёгка заблудзіцца, пакуль шукаеш патрэбны кабінет», — напісаў водгук карыстальнік.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…