На вузкакалейнай чыгунцы ў заказніку “Азёры” плануюць рэалізаваць экатурыстычны маршрут. Па ім турысты змогуць праехаць на веладрызіне альбо ў спецыяльным вагончыку. Запуск праекта запланаваны на лета 2022 года. Пра гэта паедаміла газета “Перспектыва”. 

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку
Вузкакалейная чыгунка. Крыніца: 750mm.by

Даўжыня вузкакалейкі – амаль 11 кіламертаў. Раней яна належала торфабрыкетнаму заводу ў Верцялішках. Маршрут пралягае праз адзіны ў Беларусі вузкакалейны мост над возерам Белае. Яго працягласць – 132 метры. Вузкакалейка ў добрым стане, але можа спатрэбіцца невялікі рамонт.

Маршрут – ад санаторыя да балота

Маршрут павінен складацца з пяці станцый. Ён будзе пачынацца на пляцоўцы каля санаторыя “Азёрны”. Там плануць аформіць музей заказніка і сувенірную лаўку. Другая станцыя – “Балотная”. Далей маршрут пракладуць побач з участкам, дзе Котра робіць пятлю. Чацвёрты пункт – пясчаная дзюна. Канчатковы прыпынак – Святое балота.

Святое балота – месца, на якім падчас паўстання 1863-1864 гадоў адбываліся баі паміж паўстанцамі і царскімі войскам. У 1960-я гады яго асушылі. Шэсць гадоў таму ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН-ГЭФ “Тарфянікі-2” выбудавалі каскад плацін і паўторна забалоцілі.

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку
Вузкакалейная чыгунка ў Гродзенскім раёне. Крыніца: Google Earth

На веладрызіне альбо ў вагончыку

Зараз распрацоўваюць два варыянты падарожжа па вузкакалейцы. Першы – на веладрызіне. Яна створана на базе веласіпеда і прадугледжана для пермяшчэнна па рэйках. Другі варыянт – спецыяльны адкрыты альбо закрыты вагон. Таксама разглядаюць варыянт мотадрызіны: яна змесціць групу да 15 чалавек.

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку
Мотадрызіна на мосце над возерам Белае ў заказніку “Азёры”. Крыніца: Instagram 750mm.by

Аўтары праекту не выключаюць, што будзе некалькі варыянтаў падарожжа. Адзін – на балоты, другі – на возера Белае.

Праект прадстаўлялі ў фінале конкурсу Social Weekend

Праект “Нязведаная вузкакалейка” у чэрвені 2021 года перамог у  фінале конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend у “Зялёнай намінацыі” атрымаў ад аператара А1 10 000 беларускіх рублёў.

Праект прадстаўляў дырэктар «Нязведанай вузкакалейкі» Арцём Слізкі. Гэтая ўстанова імкнецца захаваць старыя вузкакалейныя чыгункі як турыстычныя аб’екты. У Гродзенскай вобласці такія вузкакалейкі ёсць ў Лідскім раёне на торфапрадпрыемстве «Дзітва» і ў Гродзенскім — на торфапрадпрыемстве «Верцялішкі».

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку
Арцём Слізкі ў час прэзентацыі праекта. Фота: Скрыншот прамога эфіру Social Weekend 16

Праект накіраваны на захаванне рухомага саставу вузкакалеек, які знікае, знаёмства людзей з гісторыяй вузкакалеек Беларусі, а таксама на павышэнне экалагічных ведаў у сферы рацыянальнага выкарыстання і захавання балот.

Калі пабудавалі вузкакалейку

Вузкакалейную чыгунку пабудавалі ў савецкія часы, каб злучыць торфабрыкетны завод у аграгарадку Верцялішкі са Святым балотам, дзе здабывалася і адкуль транспартавалася прыроднае паліва. Распрацоўку торфа згарнулі, таму частка вузкакалейкі стала незапатрабаванай.

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку
Дрызіна на вузкакалейцы. Крыніца: Instagram 750mm.by

Дзякуючы ёй можна ўбачыць парабалічныя выдмы, векавыя дубы, балоты, помнік ахвярам Другой сусветнай вайны недалёка ад вёскі Стрыеўка.