На тэрыторыі былой вайсковай часткі на Фолюшы плануюць пабудаваць 17 жылых дамоў для 5000 чалавек. Пачатак будаўніцтва запланаваны на другое паўгоддзе 2022 года. Забудоўваць новы мікрараён будзе ААТ «Гроднажылбуд», паведаміла «Гродзенская праўда».
Новы мікрараён з’явіцца на тэрыторыі 35,3 га ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і ракі Ласасянкі. «Гроднажылбуд» плануе пабудаваць каля 2000 кватэр. Дамы будуць рознай вышыні: ад 3 да 16 паверхаў. Акрамя гэтага плануюць пабудаваць дзіцячы садок з пачатковай школай.
Былыя будынкі вайсковай часткі плануюць прадаць з аўкцыёна, каб размясціць там гандлёвыя аб’екты. Але былыя казармы не могуць прадаць з кастрычніка 2021 года.
Чытайце таксама: Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць
Пачаць будаўніцтва мікрараёна планавалі ў канцы 2021 года. Потым перанеслі на красавік-травень 2022 года. Зараз кажуць па другую палову 2022 года. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і змяніць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на вуліцы Лідскай. Напрыклад, каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай.
Чытайце таксама: Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…