Тралейбус № 20 зноў будзе ездзіць на Вішнявец: маршрут

Тралейбус № 20, які зараз ходзіць па маршруце «Гроднапрамбуд-Дзевятоўка», зноў будзе хадзіць на Вішнявец. Яго пусцяць праз Усходні мост.

Тралейбус перастаў хадзіць на Вішнявец з-за цалкам закрытага на рамонт Румлёўскага моста. З 13 сакавіка маршрут тралейбуса з № 20 «Гроднапрамбуд — Дзевятоўка» мяняецца на № 20 «Вішнявец — Дзевятоўка».

Ён паедзе ў прамым кірунку: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова, далей праспект Я. Купалы — Усходні мост — вуліца Карскага — прыпынак «Гродна Азот» — праспект Касманаўтаў - вуліца Магістральная. Далей па сваім маршруце без зменаў.

У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вуліца Магістральная (без зменаў). Далей праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот» — вуліца Карскага — Усходні мост — вуліца Паўднёвая — прыпынак «Вішнявец».

Калі завершаць працы

Рамонт моста плануюць скончыць да чэрвеня. Раней рух не збіраліся перакрываць цалкам. Мост цалкам закрылі спачатку на два дні у лютым, пасля паведамілі, што ён не адкрыецца да 1 красавіка.

11 сакавіка з’явілася інфармацыя, што рух па Румлёўскім мосце не адновіцца яшчэ мінімум тры месяцы. Зараз актыўны рамонт на мосце прыпынены. На афармленне тэхнічнага рашэння для далейшых работ сыдзе тыдзень-паўтары, лічыць старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Рамонт працягне эксплуатацыю моста яшчэ на 25 гадоў, расказаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік. Да гэтага з адкрыцця ў 1986 годзе мост ні разу не рэканструявалі і не праводзілі капрамонту.

Наступны ў чарзе на рамонт — мост па вуліцы Паповіча (Новы мост).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025