Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Рух маці 328» прапанавалі амніставаць асуджаных, разгледзець крымінальныя справы з лекарамі і не пазбаўляць свабоды спажыўцоў, якія купляюць наркотыкі ў малых дозах для асабістага карыстання. Для гэтага яны звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі. Ліст адправілі 1 сакавіка — у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Да ліста прыкладаліся 483 электронныя подпісы родных, чые дзеці асуджаныя паводле арт.328 КК.
UPD 23 сакавіка. Прапановы ініцыятывы «Рух маці 328» могуць прывесці да росту незаконнага абароту наркотыкаў і ўключэння ў яго непаўналетніх. Так лічыць Вярхоўны Суд і Міністэрства ўнутраных спраў, паведамілі актывістам ініцыятывы ў адказе на іх зварот.
«Рух маці 328» атрымаў адказ за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Сяргея Сіўца. У ім паведамілі, што сенатары не валодаюць інфармацыяй аб правапрымяняльнай практыцы і статыстыкай, неабходнай для ўсебаковай ацэнкі. Яна ў кампетэнцыі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў.
Па іх думку, ўносіць кардынальныя змены ў заканадаўства не трэба. Прынятыя ў апошнія гады антынаркатычныя законы, у тым ліку ў сферы ювенальнай юстыцыі, з’яўляюцца аптымальнымі і дастатковымі.
Што яшчэ адказалі ў лісце?
На 23 сакавіка актывісткі руху чакаюць адказ ад МУС. Яны мяркуюць, што ен не будзе моцна адрознівацца ад дадзенага.
Пасля падачы звароту актывісткі правялі некалькі сустрэч у Міністэрстве адукацыі і ў Савеце Рэспублікі. Таксама гродзенскія актывісткі сустракаліся з мясцовымі дэпутатамі і Беларускім саюзам жанчын. Па словах ініцыятывы, улада апынулася не супраць іх праектаў. Ім дазволілі праводзіць прафілактычныя гутаркі. Актывісткі гатовыя хадзіць у школы і размаўляць пра праблему наркаманіі. Яны ходзяць у суды па «наркатычных» артыкулах. Ларысу знаходзяць у сацсетках, задаюць юрыдычныя пытанні, просяць дапамагчы.
Па інфармацыі ад уладаў, арт. 328 КК будзе пераглядацца ў частцы пакарання непаўналетніх. Зараз жа барацьба вядзецца з ч. 4 арт.328 КК.
Па словах лідара руху Ларысы Жыгар, праца не спыняецца. Зараз у руху актыўна працуюць 10 маці. Падключаюцца новыя мамы. Хтосьці адказвае за рэсацыялізацыю, хтосьці - за ахвяраванні, хтосьці - за дапамогу сіротам. Напрыклад, нядаўна пасля васьмі гадоў пазбаўлення волі з калоніі выйшаў сірата — актывісткі сабралі яму рэчы, грошы на дарогу, купілі мабільны тэлефон. За іх ахвяраванні хлопец жыў першы месяц, пакуль не атрымаў першы заробак. «Гэта, вядома, дробязь, але, тым не менш, камусьці мы можам дапамагчы, — лічыць Ларыса. — Рух павінен жыць, развітацца з ім я ніяк не магу».
Прадстаўнікі руху адзначылі, што ў краіне адбываюцца перамены: змяняецца грамадзянская супольнасць, змяняецца Канстытуцыя. У сувязі з гэтым яны прапанавалі змены ў Главу 27 КК — «Злачынствы супраць грамадскай бяспекі», якая ўключае і арт. 328 — «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
Дэкрэт № 6, які ўступіў у сілу ў студзені 2015 года, зрабіў больш жорсткімі пакаранні паводле арт. 328 КК. Да крымінальнай адказнасці за наркатычныя злачынствы пачалі прыцягваць з 14 гадоў. Верхні парог пакарання павялічыўся да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Пасля такіх узмацненняў «наркотыкі», здавалася б, павінны знікнуць з краіны! Згодна з прысудамі, якія выносяцца «імем Рэспублікі Беларусь» за апошнія гады, большасць «наркадылераў» і «наркабаронаў», «закладчыкаў» і «мінёраў» адбываюць тэрміны ад 8 да 20 гадоў. Але, прыток «наркотыкаў» у краіну пастаянна расце, расце і колькасць смяротных зыходаў. Так можа ў МПВ [месцах пазбаўлення волі - Hrodna.life] адбываюць свае тэрміны не тыя?! — напісалі маці ў лісце. Рэдакцыя Hrodna.life захавала напісанне.
За 9 месяцаў 2021 года ў гродзенскім рэгіёне выявілі больш за 300 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Гэта на 35% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Сітуацыя з распаўсюджваннем наркотыкаў на працягу апошніх двух гадоў у Гродзенскай вобласці і краіне абвастраецца. Пра гэта кажа афіцыйная статыстыка. Але ацаніць рэальны ўзровень наркатызацыі грамадства складана, паколькі незаконны абарот наркотыкаў - адзін з найбольш латэнтных відаў злачыннасці.
Чытайце таксама:
У асобным блоку рух прапануе паслабленні для непаўналетніх, якіх абвінавацілі па арт. 328 КК. Таксама маці прапануюць адмяніць некалькі артыкулаў: арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі», арт. 90 КК «Умоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання», арт.97 КК «Пагашэнне судзімасці».
Ліст з Адміністрацыі Прэзідэнта накіравалі ў Савет Міністраў РБ, паведаміла адна з прадстаўніц руху Hrodna.life. Па законе, адказ на звароты грамадзян складае ад двух тыдняў да месяца.
Прадстаўнікі руху спадзяюцца на сур’ёзныя змены і кантроль суддзяў і пракурораў, індывідуальны падыход да кожнага абвінавачанага і справядлівыя судовыя рашэнні.
Чытайце таксама: Дарогі, цемра, «калгас-стайл» і «цётка з баянам». Што бесіць гродзенцаў і як гэта можна вырашыць
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…