Каля мястэчка Сапоцкін знайшлі храмога сабаку. У целе жывёлы праз рэнтген выявілі больш за 20 куль. Адну з іх выцягнулі падчас аперацыі. Валанцёры шукаюць, хто страляў у сабаку. 

Пад Гроднам у целе сабакі знайшлі больш за 20 куль. Валанцёры шукаюць таго, хто гэта зрабіў
Сабака ў целе якога выявілі больш за 20 куль. Крыніца: “ВКонтакте”.

Інцыдэнт адбыўся восенню 2021 года, магчыма раней. У сабакі пашкоджанні, зробленыя з выкарыстаннем агнястрэльнай альбо пнеўматычнай зброі, дапускаюць валанторы.

“Магчыма, у гэтым сабаку вы пазнаеце сабаку сваіх суседзяў. Магчыма, вы бачылі яго бадзяжным па вуліцах пасёлка альбо ў сваёй вёсцы. Нам патрэбная любая інфармацыя і зачэпка, каб знайсці таго, хто гэта зрабіў. Пры неабходнасці гарантуем канфідэнцыяльнасць інфармацыі”, – напісалі валанцёры арганізацыі “Преданное сердце” у суполцы “ВКонтакте”. 

Калі атрымаецца знайсці, хто нанёс сабаку пашкоджанні, то з’явіцца магчымасць прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці.

Падзяліцца інфармацыяй можна па тэлефоне: +375298842276 альбо напісаць у суполку “Преданное сердце” у “ВКонтакте”.

Пад Гроднам у целе сабакі знайшлі больш за 20 куль. Валанцёры шукаюць таго, хто гэта зрабіў
Куля выцягнутая з з цела жывёлы падчас аперацыі. Крыніца: “ВКонтакте”.