Тэнісныя корты ў Каложскім парку. Фота: Яндекс.Карты
У Гродне рыхтуюцца прадаць на таргах недабудаваныя тэнісныя корты ў Каложскім парку. Стварыць іх збіраліся яшчэ ў 2010 годзе, але не завяршылі будаўніцтва.
Спачатку трэба ацаніць незавершаную будоўлю. Ацэнку збіраюцца завяршыць да 31 сакавіка. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый да 10 сакавіка праводзіць закупку з адной крыніцы. Каштуе гэта 1000 рублёў. Крыніца — гарадскі бюджэт.
Зараз тэнісныя корты ўяўляюць сабой проста забетанаваную паверхню плошчай 2738,1 кв. м. Яны зарастаюць травой і хмызнякамі, іх рэгулярна размалёўваюць графіцісты. Валодае пляцоўкай Гродзенскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб.
«[…] у Каложскім парку інвестар будзе будаваць тэнісныя корты, а побач кафэ. Заканадаўства цяпер дазваляе без аўкцыёну выдзяляць зямлю па інвестыцыйнаму дамове з аблвыканкамам. Трэба, праўда, даказаць важнасць і неабходнасць аб’екта», — пісаў у 2010 годзе аб праекце «Вечерний Гродно». Праўда, калі верыць фатаграфіях «Яндекс.Карт» і Гродзенскага форума, пляцоўка была цалкам закінута ўжо ў 2011−2012 гадах.
Чытайце таксама: У Гродне адкрываецца сучасны тэнісны цэнтр. Але трапіць туды гараджане змогуць не адразу
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…