Піўбар у Свяцку. Фота: icetrade.by
Для піўнога бара ў Свяцку шукаюць мэблю. Інфармацыю і візуалізацыю інтэр'ераў размясцілі на сайце дзяржзакупак. Піўбар ствараюць у рамках рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынка палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс «Свяцк».
Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк узвёў у 1779 годзе італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Палац — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты. Рэканструкцыя пачалася ў 2017 годзе.
Заказчыкі шукаюць мэблю для памяшканняў абедзеннага і банкетнага залаў піўбара. Дзяржзакупка таксама ўключае шэф-мантаж і зборку. Прапановы ўдзельнікаў накіруюць у «санаторый «Азёрны» (ён з’яўляецца ўладальнікам палаца) і навуковаму кіраўніку праекта.
Мэблю для памяшканняў абедзеннага і банкетнай залаў піўбара выканаюць у адзіным архітэктурна-дызайнерскім стылі — лаканічны класіцызм. Матэрыял — дуб, ясень або граб. Для «мяккіх» элементаў мэблі выкарыстаюць устойлівую да зносу дэкаратыўную «мэблевую» тканіну і натуральную скуру. Фурнітуру выканаюць з бронзы або латуні.
Барная стойка з шафамі і крэсламі будзе з плітнага матэрыялу, абліцаванага натуральным шпонам дуба з абкладам фасадных шчытоў з масіва дуба. Колер — натуральны і таніраваны дуб. Такога ж колеру і фактуры будуць абедзенныя сталы, буфет і шафа-вітрына. Крэслы ў банкетнай залі будуць з масіва дуба, сядзенні і спінкі — натуральная скура зялёнага колеру. Падобнымі па колеры будуць і канапы для гасцей.
Пасля рэканструкцыі ў склад палацава-паркавага комплексу ў Свяцку ўвойдуць гасцініца з камфартабельнымі нумарамі для размяшчэння 58 чалавек, SPA-цэнтр, рэстаран, бровар, залы для правядзення выстаў, канферэнцый і прэзентацый, піша «Гродзенская праўда».
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…