Навіны

Самы першы горад-пабрацім разарваў адносіны з Гроднам

Мясцовая рада Беластока 3 сакавіка вырашыла разарваць кантакты з Гроднам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце bialystok.pl. Прычына — удзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны на баку агрэсара.

Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскій падпісввюць у 2018 годзе ў Белостоку дамову аб супрацоўніцтве. Фота: Dawid Gromadzki/UM Białystok

«Беластоцкае самакіраванне, як і ўвесь цывілізаваны свет, асуджае далейшую агрэсію войскаў Расійскай Федэрацыі на незалежную Украіну. Кожны дзень гэтага жорсткага канфлікту снарады падаюць на гарады, гінуць людзі, сярод іх жанчыны і дзеці. Рэспубліка Беларусь вырашыла адназначна выступаць у гэтым канфлікце на баку агрэсара, падтрымліваючы яго і ў ваенным, і ў лагістычным плане. У такой сітуацыі, працяг партнёрскіх адносін у якой бы форме паміж Беластокам і беларускім самакіраваннем недапушчальна. Улічваючы вышэйсказанае, горад Беласток не мае намеру весці партнёрства з Гроднам», — напісала мясцовая рада Беластока ў праекце разрыву кантактаў.

Гарады супрацоўнічалі больш за 60 гадоў

Першую дамову гарады падпісалі ў 1960-м годзе. Гэта дамова паўплывала на развіццё турыстычных і культурных зносінаў. Пасля падпісання гэтай дамовы, Беласток стаў першым горадам пабрацімам Гродна.

У сакавіку 2021 года гарадская рада Беластока вырашыла прыпыніць супрацоўніцтва з уладамі Гродна. Гэта было звязана з рэпрэсіямі супраць беларускіх палякаў.

Раней кантакты з Гроднам разарваў Вроцлаў

Дэпутаты Вроцлаўскай гарадской рады 2 сакавіка падтрымалі праект рэзалюцыі аб сканчэнні супрацоўніцтва з Гроднам. З Гродзенскай вобласцю спыніла адносіны Падляшскае ваяводства. Польскія мясцовыя ўлады патлумачылі, што гэта адказ на дзеянні рэжыму Лукашэнкі, а не крок супраць беларускага народу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025