Гродненский пивзавод. Фото: Hrodna.life
Грамадскія абмеркаванні па рэканструкцыі былога піўзавода ў Гродне пачнуцца 4 сакавіка 2022 года і працягнуцца да 4 траўня. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайте Гродзенскага гарвыканкама.
На гэтым этапе рэканструкцыі гаворка ідзе толькі пра тэхнічнае абсталяванне некаторых будынкаў піўзавода. У будынках «нявызначанага прызначэння» плануюць зрабіць газавыя міні-кацельныя. Туды правядуць інжынерныя сеткі, электрычнасць, газ, ваду, каналізацыю, ліўневую каналізацыю. Прылягаючую тэрыторыю з боку вуліцы Завадской плануюць упарадкаваць, каб арганізаваць уезд.
Польска-беларуская кампанія ААТ «МБА Інвестмент» выкупіла былы піўзавод за 1,3 млн рублёў у сакавіку 2020 года. У траўні кампанія стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». Праект рэканструкцыі распрацоўвала мясцовая кампанія «Тапаз Інжынірынг».
Справаздача аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе мае быць гатова да 4 сакавіка. Грамадскія абмеркаванні будуць адбывацца з 4 сакавіка па 4 траўня 2022 года.
Інвестар плануе ў будучыні арганізаваць у будынках былога піўзавода выставачныя залы, крамы, музей і адміністрацыйна-офісныя прасторы. Праект прадугледжвае захаванне і рэканструкцыю будынкаў, якія маюць статус помніка архітэктуры.
Мураваны будынак былога піўзавода вядомы з XVII стагоддзя. Раней там быў палац, які ў розныя часы належаў Сапегам, Валовічам і Агінскім. У XIX стагоддзі яго набыў купец Кунц і перабудаваў у піўзавод. Ён працаваў да 2007 году. У траўні 2017 года на тэрыторыі былога піўзавода адбыўся пажар.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…