Кірмаш «Казюкі» ўлады вырашылі арганізаваць на Савецкай плошчы 5 сакавіка. У гэты ж дзень на плошчы Леніна зладзяць гарадскую Масленіцу.
У рамках кірмашу арганізатары правядуць «Прысвячэнне у майстра» і «Праходжанне праз „Браму поспеху“». З 2022 года гарадскія ўлады вырашылі кожную кірмаш прысвячаць асобным традыцыйнаму рамяству.
Сёлета тэмай выбралі мастацкую разьбу па дрэве, паведаміла дзяржустанова «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры». На кірмашы ўладкуюць канцэртную пляцоўку і аформяць яе паводле абранай тэмы. Цэнтральнае месца вылучаць пад продаж вырабаў з дрэва, правядуць майстар-класы па мастацкай апрацоўцы дрэва, «прымуць у майстры» маладога майстра-дрэваапрацоўшчыка. Таксама на выставе будуць прадаваць вырабы са скуры і дрэва, саломы і гліны.
Кірмаш будзе працаваць з 10.00 да 16.00, уваход вольны. У 12.00 правядуць ўрачыстае адкрыццё.
Чытайце таксама: «Начинали с 20 ремесленников, а сегодня их сотни». Организатор первых «Казюков» о возрождении ярмарки в Гродно
Масленіца ў Леніна
У той жа дзень на плошчы Леніна ўлады вырашылі адзначыць Масленіцу. У 2022 годзе народнае свята заканчэння зімы прыпадае на 6 сакавіка (паводле традыцыі - за 56 дзён да праваслаўнага Вялікадня).
- З 10.00 да 17.00 на Леніна будзе працаваць адкрытая зона грамадскага харчавання.
- У 11.30 узнагародзяць пераможцу конкурсу дызайнерскі елак ад гарадскіх прадпрыемстваў. Конкурс ладзілі ў парку Жылібера на Новы год.
- З 11.45 да 16.00 на плошчы будзе канцэрт. Для ўдзелу ў ім запрасілі артыстаў з Мінска і Гродна, кавер-групы «Cosa Nostra» і «HIT Hunter», правядуць «Сілавое шоу» і шоў «Асаблівы дзень». Плануюць таксама конкурсы і інтэрактыў.
- З 11.30 да 16.00 у парку Жылібера будзе працаваць пляцоўка «Азбука здароўя», фотазоны, алея масленічных лялек, пляцоўкі ад прадпрыемстваў і ўстаноў Гродна, анімацыйна-гульнявыя праграмы.
Арганізатары мерапрыемстваў - Гродзенскі гарвыканкам і ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».
Чытайце таксама: