Навіны

Памёр Уладзімір Лытаў. Ён быў галоўным архітэктарам Гродна ў першыя гады незалежнасці

Памёр гродзенскі архітэктар Уладзімір Лытаў. Развітанне з ім адбудзецца 23 лютага ў царкве на могілках на Антонава. Пра гэта паведаміў Аляксандр Штэн у суполцы «Архітэктары Гродна».

Уладзімір Лытаў. Крыніца: Facebook

«Будучы галоўным архітэктарам горада Гродна ў самыя вясёлыя першыя гады незалежнасці, ён ствараў вакол сябе жывую, творчую атмасферу. Будзем памятаць гэты перыяд, як самы свабодны і дэмакратычны ў нашай працы. Светлая яму памяць», — напісаў Аляксандр Штэн у суполцы Facebook.

Хто такі Уладзімір Лытаў

Уладзімір Лытаў нарадзіўся ў расійскім горадзе Улан-Удэ. З 1964 па 1969 вучыўся ў Навасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя Куйбышава. У 1977 годзе пераехаў у Гродна і пачаў працаваць у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». З 1987 па 1993 год працаваў галоўным архітэктарам Гродна. У 1998 годзе заняў пасаду галоўнага архітэктара ў «Гроднаграмадзянпраект».

Акрамя архітэктуры Лытаў пісаў раманы, аповеды, п’есы, а таксама публікаваўся ў літаратурных часопісах.

Развітанне з Уладзімірам Лытавым адбудзецца 23 лютага ў царкве Святой Марфы на вуліцы Антонава з 11:30 па 14:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025