У Гродзенскай вобласці 19 лютага парывы ветру дасягалі 18 м/с. У службу МНС паступіла дзевяць паведамленняў аб падзенні дрэваў. Шэсць з іх упалі на праезжую частку, адно на лінію электраперадач, адно на легкавы аўтамабіль і яшчэ адно на тэрыторыю дзіцячага садка ў Гродне.
Вецер перакуліў навес на прыпынку грамадскага транспарту «Тэатр лялек» на вуліцы Дзяржынскага. Таксама пацярпела канструкцыя са сцягамі на вуліцы Стэфана Баторыя. На Савецкай плошчы вецер пашкодзіў адзін стэнд.
У дварах на вуліцы Вольгі Солавай вецер паламаў дрэвы.
Таксама паламаныя дрэвы заўважылі на вуліцы Гарнавых. А ў дварах на вуліцы Цітова дрэва вырвала з карнямі.
На вуліцы Паповіча паламанае ад ветру дрэва пагнула агароджу Сярэдняй школы № 12.
Таксама вецер паламаў дрэвы побач з Гімназіяй № 5.
На вуліцы Вясёлай у раёне «Хімвалакна» вецер разбурыў навес для аўтамабіляў.
На скрыжыванні вуліцы Белуша і Румлёўскага праспекта вецер разгарнуў светлафор. А на трасе М6, побач з развязкай на Брузгі, вецер сарваў дарожны знак.
Па дарозе ў накірунку вёскі Гібулічы на дарогу ўпала дрэва.
З-за падзення дрэваў на лініі электраперадач восем населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Для аднаўлення энэргазабеспячэння задзейнічалі дзевяць аварыйных брыгад электрасетак.
У рэгіёне супрацоўнікі МНС дапамагаюць распілоўваць дрэвы і здымаць дэфармаваныя і сарваныя канструкцыі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…