Зноў змена маршрутаў. На два месяцы закрыюць Ажэшкі

Частку вуліцы Ажэшкі перакрыюць з 9:00 21 лютага да 24:00 29 красавіка 2022 года. Рух транспарту будзе забаронены ад скрыжавання вуліцы Ажэшкі з вуліцай Леніна і да прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала, удаклданяе Telegram-канал Urban Hrodna.

Комплекснае добраўпарадкаванне на частцы вуліцы Ажэшкі паблізу вуліцы Леніна і прывакзальнай плошчы пачалі амаль месяц таму. Па плане, павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт на ходніках, высадзіць дрэвы, хмызнякі і кветкі.

Ажэшкі перакрыюць ад скрыжавання з вул. Леніна да прывакзальнай плошчы

Праз закрыццё вуліцы зноў змяняюцца маршруты транспарту. Вось як ён паедзе ў гэты час:

Аўтобусы

№ 3 «Фолюш-Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 3 «Фолюш-заапарк» і паедзе: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак «Заапарк», назад такім жа шляхам;

№ 5 «Лапенкі - Райсельгастэхніка»: прыпынак «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;

№ 9 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» зменіцца на маршрут № 9 «Заапарк — Зарыца-4» і паедзе: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце без зменаў. Назад: прыпынак «Зарыца-4» — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — прыпынак «Заапарк»;

№ 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «Механічны завод» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;

№ 16 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;

№ 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраванне ААТ «Гродна Азот»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа;

№ 46 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» зменіцца на маршрут № 46 «Заапарк — Зарыца-4»: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па звычайным маршруце. Назад: прыпынак «Зарыца-4» — вул. 17 верасня (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — прыпынак «Заапарк»;

№ 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка» змяніцца на маршрут № 47 «Заапарк — Альшанка»: прыпынак «Заапарк» — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па звычайным маршруце. Назад: прыпынак «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — прыпынак «Заапарк»;

№ 60 «вуліца Дамброўскага — рынак «Паўднёвы»: прыпынак «вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па звычайным маршруце, назад гэтак жа.

Маршруткі

№ 1тк «Мясакамбінат — рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)»: прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 3тк «Фолюш-Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 3тк «Фолюш — Заапарк»: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: прыпынак «Заапарк», назад у тым жа кірунку.

№ 7тк «Колбасино-вуліца Макаравай»: прыпынак «Колбасино» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — вул.17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

№ 8тк «Вішнявец — Гарадская клінічная бальніца № 3»: прыпынак «Вішнявец» — вуліца Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул.Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 22тк «Альшанка — Гарадская клінічная бальніца № 3»: прыпынак «Альшанка» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 36тк «Вуліца Міндэнская — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «вуліца Міндэнская» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Урублеўскага» — вул. Ажэшкі (без зменаў), далей: вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў.

…і мост таксама перакрыты

Румлёўскі мост таксама застаецца цалкам перакрыты для транспарту арыенціровачна да 1 красавіка. Транспарт будзе хадзіць ў аб’езд. Падчас рамонту на мосце выявілі дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі канструкцый.

«Пасля дадатковага абследавання: ускрыцця дарожнага палатна, больш дэталёвага абследавання, будзе вядома, якія працы неабходна зрабіць для ліквідацыі выяўленых дэфектаў пры дадатковым абследаванні», — удакладніў генеральны дырэктар Гродзенскага гарадскога ЖКГ Дзмітрый Савашэвіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024