Помещение бывшего Генконсульства Литвы в Гродно, 2019 год. Фото: yandex.ru
Ізаляванае памяшканне размешчана на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Яно належыць «Краснасельскбудматэрыялы» і прадаецца за даўгі прадпрыемства, піша Telegram-канал Urban Hrodna.
Агульная плошча памяшкання па адрасе Горкага, 104 — 283,2 кв. м. Яго прызначэнне — офісна-прадстаўніцкае. Плошча зямельнага ўчастка — 0,29 га.
Пачатковую цану вызначылі ў 188,4 тысячы рублёў. Сума задатку складзе 18,84 тысячы рублёў. Пакупнік павінен будзе цалкам аплаціць лот на працягу 20 рабочых дзён.
Заяўкі на ўдзел у таргах прымаюць да 16:00 14 сакавіка 2022 года. Аўкцыён пройдзе 15 сакавіка.
Арганізатар таргоў - электронная пляцоўка «БелЮраЗабеспячэнне», продажам займаецца аддзел прымусовага выканання пры Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Зараз Генеральнае консульства Літвы ў Гродне размяшчаецца ў асобным будынку на Васілька, 3. Участак ва ўласнасць горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе. У 2018 годзе прыступілі да будоўлі, а ў 2020-м консульства ўжо пачала працу па новым адрасе.
Чытайце таксама:
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…