Геннадий Белявский. Источник фото: пресс-служба ГАИ УВД Гродненского облисполкома
Новым начальнікам Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці стаў падпалкоўнік міліцыі Генадзь Бяляўскі. Да новага прызначэння ён кіраваў міжраённым аддзелам ДАІ, да якога адносіўся Гродна і Гродзенскі раён.
Генадзю Бяляўскаму 44 гады. Ён нарадзіўся ў Шчучыне. Працу ў ДАІ пачаў у 1998 годзе на пасадзе інспектара дарожна-патрульнай службы асобнага батальёна ДПС ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, расказалі ў прэс-службе Гродзенскай ДАІ. Некалькі гадоў ён працаваў на розных пасадах у аддзяленні «Ахова» і ў ДАІ Шчучынскага РАУС.
Пазней у ДАІ Гродна ён працаваў у аддзеле арганізацыі дарожнага руху на пасадах ад інжынера да начальніка аддзялення. Апошнія гады служыў начальнікам міжраённага аддзела ДАІ УУС. Быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III-й ступені.
Папярэднік Бяляўскага, палкоўнік міліцыі Аляксандр Вайцешка, прабыў на гэтай пасадзе ўсяго паўтара года. У снежні 2021 года яго перавялі ў Галоўнае ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі ў Мінск.
У Дзяржаўтаінспекцыі ён таксама працаваў з 1998 года. Начальнікам ДАІ Гродна ён стаў у чэрвені 2020 года і змяніў на гэтай пасадзе палкоўніка міліцыі Уладзіміра Назарку.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…