Навіны

Сярэдняя адукацыя і маральныя якасці. У турме № 1 Гродна шукаюць кантралёраў дзяжурнай службы

Турма № 1 Гродна аб’яўляе набор кандыдатаў на пасаду кантралёра дзяжурнай службы — калі прасцей, ахоўніка. Патрэбныя пяць кантралёраў, якім будуць плаціць 1300 рублёў у месяц, паведамляе Telegram-канал «Право имеют». Адпаведнае аб’ява-банэр з’явілася на сайце газеты «Вечерний Гродно».

Мяркуючы па банеру ў «Вечерним Гродно», кантралёрам абяцаюць:

  • заробак ад 1200 рублёў,
  • стабільны графік працы,
  • выплату кампенсацый за арэнду жылля,
  • дадатковы водпуск за выслугу гадоў,
  • інтэрнат для тых, хто мае патрэбу.

Хопіць і сярэдняй адукацыі

На сайце цэнтра занятасці Гродна пералічылі патрабаванні да кантралёраў. Гэта: агульная сярэдняя адукацыя, узрост да 28 гадоў, не прыцягненне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, 1 ступень прыдатнасці па стане здароўя да службы ў ВС РБ. Працаваць яны будуць па зменах. Кожны — на адну стаўку.

На сайце by.jooble.org сярод патрабаванняў таксама пазначылі: служба ва Узброеных сілах (не абавязкова) і «прыдатнасць да службы ў АУС па дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя». Тут зарплата чамусьці меншая — 1100 рублёў. Але абяцаюць перспектыву будаўніцтва жылля за 3−4 гады на льготных умовах, льготнае пенсійнае забеспячэнне, шэраг даплат за ўмовы праходжання службы, выплату дапамог на аздараўленне і іншыя перспектывы.

Кандыдат пройдзе першапачатковую падрыхтоўку 2,5 месяца ў «Навучальным цэнтры МУС Рэспублікі Беларусь» у Мінску. У перыяд навучання курсанты забяспечваюцца бясплатным пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і выплатай стыпендыі. На сайце riv.by пазначана, што аптымальны пол суіскальніка — мужчынскі.

Абавязкі ў вакансіі не пазначаныя. Верагодна, у іх уваходзіць «ажыццяўленне аховы і нагляду» за асуджанымі. Таксама кантралёраў шукаюць у СІЗА Брэста, Гомеля, Баранавічаў, Мінска, калонію-пасяленне ў Гомелі, папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ў Брэсце.

Клічуць паступаць на гэтую пасаду

Таксама турма № 1 Гродна аб’яўляе набор для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў. Ім абяцаюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, якое ўключае пражыванне, абмундзіраванне, харчаванне. Таксама іх чакае штомесячнае грашовае забеспячэнне ад 450 рублёў. Па заканчэнні навучання ім абяцаюць даць пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу з перспектывай службовага росту.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, сілавікі пачалі прыходзіць у старэйшыя класы ў школы горада і вобласці. Яны клічуць паступаць у Акадэмію МУС менавіта на Крымінальна-выканаўчы факультэт. З турмы № 1 Гродна могуць даць мэтавае накіраванне для паступлення ў Акадэмію МУС. Прафарыентацыйныя сустрэчы прайшлі ў снежні 2021-лютым 2022 у школах Зэльвы, Смаргоні, Карэлічаў, Ашмянаў, Новага Двара (Свіслацкі раён) і іншых гарадах вобласці.

Колькасць ахоўнікаў засакрэцілі

Выпраўленчая ўстанова «Турма № 1» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці лічыцца турмой, дзе ўтрымліваюцца самыя небяспечныя злачынцы, у тым ліку беларускія «злодзеі ў законе», пісаў пра турму «Беларускі партызан». Яшчэ ў савецкі час турму называлі «чырвонай зонай» — зонай, дзе парадак устанаўлівае адміністрацыя турмы і зэкі, «якія ўсталі на шлях выпраўлення». Былі яшчэ «чорныя» зоны — гэта зоны, у якіх за парадкам сочаць злодзеі ў законе.

Часам журналістаў пускалі ў турму, але сакрэтаў не выдалі. Дакладная колькасць ахоўнікаў - таямніца, пісала «Комсомольская правда».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024