Аляксандр Зімін. Фота: героя
Аляксандр Зімін з ДЦП некалькі гадоў спрабаваў атрымаць у Беларусі медыцынскую даведку для вадзіцельскіх правоў. У Расіі ён атрымаў яе «без шуму, пылу і нерватропкі». Наперадзе — атрыманне правоў кіроўцы.
«Думаю, многія з майго атачэння памятаюць яшчэ вайну з РНПЦ [Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр] экспертызы і рэабілітацыі за вадзіцельскую меддаведку. Многія не адзін год падтрымлівалі, цікавіліся, чакалі навін, верылі ў лепшае. Сёння я без шуму, пылу і нерватропкі атрымаў дадзеную паперку. Шкада толькі, што для гэтага давялося памяняць дом і ўсё жыццё, але будзем спадзявацца, што перамены да лепшага…», — напісаў Аляксандр у Facebook 15 лютага.
Калі і дзе будзе займацца вадзіцельскімі правамі, Аляксандр яшчэ не ведае. Пакуль ён змагаецца з наступствамі каранавіруса.
Аляксандр Зімін вядомы ў Гродне як вулічны музыкант, які выступае з хэндпанам. З пачаткам пандэміі «пешаходка», як называў Аляксандр пешаходную Савецкую вуліцу, перастала прыносіць яму заробак. Увосень 2021 года Аляксандр з’ехаў працаваць у Архангельскую вобласць. Яго запрасіў знаёмы, які працуе дырэктарам лесапільні. Пытанняў па здароўю ў працадаўцы не было. Асноўны абавязак Аляксандра — весці ўлік і падбіраць кадры для вытворчасці.
Пісалі СМІ і аб спробах Аляксандра вярнуць кіроўчыя правы. Медкамісію на пасведчанне кіроўцы Аляксандр Зімін не прайшоў у 2014 годзе, калі вырашыў змяніць пасведчанне без права найму на працу на пасведчанне з правам найму. Да гэтага ён тры гады ездзіў без адзінага інцыдэнту і скончыў курсы контраварыйнага кіравання. Прычынай назвалі ДЦП, а вышэйшы орган — Цэнтр рэабілітацыі — вынес сваё канчатковае рашэнне. Аляксандр не адзін год спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне, але ў яго не выйшла.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…